|
|
 Куды вядуць санкцыі ЕС?
23 студзеня Рада ЕС прыняла рашэнне пашырыць крытэры выкарыстання персанальных санкцыяў адносна Беларусі. Верагодна, у бліжэйшым будучым “чорны спіс” Еўрасаюза істотна павялічыцца. Гэткім чынам Еўрапейскі Саюз адказаў на пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і на факт наяўнасці палітычных зняволеных у краіне.
Разам з тым эфектыўнасць такіх мер Еўрасаюза выклікае вялікія сумненні. За 15 год санкцыяў сітуацыя не толькі не палепшылася, але працягвае пагаршацца. На пашырэнне абмежавальных мер з боку Захаду Мінск адказвае ўзмацненнем рэпрэсіяў і антызаходняй рыторыкай. Ізаляцыя з боку ЕС вядзе да ўсё большага збліжэння Беларусі з Расіяй. Разам з тым, усё больш беларускіх і заходніх экспертаў падкрэсліваюць, што для лібералізацыі краіны патрэбны дыялог і супрацоўніцтва з Еўрасаюзам, а не санкцыі і ізаляцыя. |
 Беларусь і ЕС
2012-01-24 13:34 / consilium.europa.eu
23 студзеня Рада міністраў замежных справаў ЕС абмеркавала сітуацыю ў Беларусі.
Было прынята рашэнне аб пашырэнні крытэрыяў для прымянення да беларускіх чыноўнікаў і арганізацый «абмежавальных мер». Гэта адкрывае шлях для ўключэння ў спіс новых асоб, адказных за сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека або рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі, або тых, хто падтрымлівае рэжым Лукашэнкі альбо атрымлівае выгаду дзякуючы яму. Рашэнні аб уключэнні новых асоб і суб'ектаў гаспадарання ў спіс тых, хто падпадае пад санкцыі ЕС, могуць быць прынятыя пасля гэтай сесіі Рады міністраў замежных справаў ЕС.
2012-01-23 13:37 / БелаПАН
 Сітуацыя ў Беларусі будзе абмяркоўвацца сёння на пасяджэнні Рады міністраў Еўрасаюза ў Бруселі. Пасяджэнне пройдзе пад старшынствам вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.
Акрамя сітуацыі ў Беларусі міністры замежных спраў краін Еўрасаюза плануюць абмеркаваць сітуацыю ў Іране, Бірме, Сірыі, Егіпце, на Блізкім Усходзе і ў Судане, адзначае афіцыйны сайт Рады міністраў ЕС.
2012-01-20 14:35 / Тэлеграф
Прэзідэнт Еўрапарламента Ежы Бузек канстатуе значнае пагаршэнне сітуацыі ў Беларусі. Па яго словах, цяперашняе становішча ў Беларусі трываць нельга, але і ўплываць на палітыку беларускіх уладаў вельмі складана. Ежы Бузек лічыць, што змяніць сітуацыю здольна толькі грамадзянская супольнасць. Палітыка Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі правалілася, і Ежы Бузек лічыць гэты правал сваёй галоўнай паразай на пасадзе прэзідэнта Еўрапарламента.
2012-01-19 19:07 / Belarus Digest
 На мінулым тыдні прадстаўнік Еўрапейскай камісіі Гунар Віганд абвясціў, што ЕС збіраецца пашырыць санкцыі супраць Беларусі, дадаўшы ў спіс з 208 афіцыйных асоб, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрасаюзу, яшчэ 135 імёнаў. Некаторыя дыпламатычныя крыніцы лічаць таксама, што ў гэты спіс могуць трапіць адно ці некалькі беларускіх прадпрыемстваў.
Еўропа хоча прадэманстраваць, што клапоціцца пра сітуацыю ў Беларусі. Некаторыя, пэўна, нават маюць спадзяванні, што ў краіне ў хуткім часе могуць пачацца народныя выступленні. Аднак такі падыход, які на Захадзе атрымаў назву “жорсткай любові” ('tough love' approach), – контрапрадуктыўны. Нягледзячы на найбуйнейшы з часоў распаду СССР эканамічны крызіс, колькасць людзей, здольных да адкрытага пратэсту, памяншаецца. Іронія хаваецца ў тым, што найбольшая колькасць пратэстоўцаў выйшла на вуліцы ў снежні 2010, калі беларусы былі значна багацейшыя, а ЕС супрацоўнічаў з беларускімі ўладамі.
Арыгінал тэксту па-ангельску (Belarus Digest):
Пераклад: ОДБ
2012-01-18 13:38 / generation.by

Беларусь — першая ў свеце па колькасьці Шэнгенскіх віз на чалавека. Дзе лягчэй за ўсё атрымаць візу, а куды лепей пашпарт не аддаваць? Дзе болей за ўсё выдаюць шматразовых віз, а хто скупіцца і на аднаразовыя? Шэнгенская віза дазваляе вандраваць па Еўрапейскім Саюзе. Атрымаўшы, да прыкладу, эстонскую візу, беларус можа даехаць з ёй да Партугаліі. Але, каб займець візу, трэба папацець: каштуе яна не так мала (60 еўра). І перад тым, як плаціць, трэба давесці дыпламатам, што ёсць падставы для наведвання іх краіны (напрыклад, праз запрашэнне) і маецца дастатковая колькасць грошай на пражыванне
|
|
 Іншыя міжнародныя навіны
2012-01-26 18:45 / Тэлеграф
 Інтэграцыйны эфект для Беларусі ад уступлення ў Адзіную эканамічную прастору складзе 170 млрд даляраў за 20 гадоў. Пра гэта 24 студзеня ў ходзе тэлемоста Масква-Кіеў-Мінск-Алматы заявіў дырэктар Цэнтра інтэграцыйных даследаванняў Еўразійскага банка развіцця Яўген Вінакураў. Па яго словах, да 2030 годзе ВУП Беларусі перавысіць паказчыкаў 2010 года на 14 млрд даляраў (у цэнах 2010 года).
2012-01-24 16:10 / БелаПАН
 Мінскі гарадскі суд 24 студзеня разгледзеў касацыйную скаргу праваабаронцы Алеся Бяляцкага на прыгавор, вынесены яму два месяцы таму судом Першамайскага раёна сталіцы. Суд не задаволіў касацыйную скаргу Алеся Бяляцкага, пакінуўшы ў сіле прыгавор суда Першамайскага раёна - 4,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Рашэнне судовай калегіі абвясціў суддзя Уладзімір Сцяпурка.
2012-01-24 14:55 / Telegraf
 Еўразійскі банк развіцця лічыць заўчасным выдзяленне Беларусі трэцяга траншу крэдыту ЕўрАзЭС. Аб гэтым заявіў начальнік аддзела сацыяльна-эканамічнай палітыкі ЕАБР Алішэр Мірзоеў. Паводле яго слоў, галоўная перашкода для гэтага - невыкананне Беларуссю абавязацельстваў па зніжэнні ўзроўню фінансавання дзяржпраграм з эмісійных крыніцаў.
2012-01-23 13:39 / Тэлеграф
Нацыянальны банк Беларусі працягне ў 2012 годзе жорсткую грашова-крэдытную палітыку. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні праўлення галоўнага банка краіны Мікалай Лузгін. Таксама ў гэтым годзе плануецца прырост рублёвай грашовай масы на 4,2-4,7 трлн рублёў (на 21-25%). Мікалай Лузгін нагадаў, што цяпер нестандартныя крэдыты для падтрымання ліквіднасці камерцыйных банкаў будуць вылучацца толькі на рынкавых умовах. Крэдытаванне дзяржаўных праграм будзе ажыццяўляцца урадам праз міністэрства фінансаў, дадаў ён.
2012-01-23 12:43 / Наша Ніва
Беларускае пытанне ўваходзіць у парадак дня зімовай сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ), якая акрываецца сёння ў Страсбургу. Чакаецца, што перад дэпутатамі ПАСЕ выступяць прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран, прэзідэнт Фінляндыі Тар’і Халанен, намеснік генсакратара ААН Мішэль Бачалет, генеральны дырэктар ЮНЕСКА Ірына Бокава, брытанскі міністр па справах Еўропы Дэвід Лідынгтан, міністр замежных спраў Грузіі Грыгол Вашадзэ. На сесіі адбудзецца абранне новага прэзідэнта ПАРЕ і камісара Рады Еўропы па правах чалавека.
|
|
 Аналітыка
2012-01-24 12:19 / BISS
Аўтра: Дзяніс Мельянцоў
BISS бліц
23 студзеня Рада ЕС прыняла рашэнне пашырыць крытэры выкарыстання персанальных санкцыяў адносна Беларусі. Верагодна, у бліжэйшым будучым “чорны спіс” Еўрасаюза істотна павялічыцца. Гэткім чынам Еўрапейскі Саюз адказаў на пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і на факт наяўнасці палітычных зняволеных у краіне.
Разам з тым эфектыўнасць такіх мер Еўрасаюза выклікае вялікія сумненні. За 15 год санкцыяў сітуацыя не толькі не палепшылася, але працягвае пагаршацца. На пашырэнне абмежавальных мер з боку Захаду Мінск адказвае ўзмацненнем рэпрэсіяў і антызаходняй рыторыкай. Ізаляцыя з боку ЕС вядзе да ўсё большага збліжэння Беларусі з Расіяй. Разам з тым, усё больш беларускіх і заходніх экспертаў падкрэсліваюць, што для лібералізацыі краіны патрэбны дыялог і супрацоўніцтва з Еўрасаюзам, а не санкцыі і ізаляцыя.
2012-01-19 19:07 / Belarus Digest
 На мінулым тыдні прадстаўнік Еўрапейскай камісіі Гунар Віганд абвясціў, што ЕС збіраецца пашырыць санкцыі супраць Беларусі, дадаўшы ў спіс з 208 афіцыйных асоб, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрасаюзу, яшчэ 135 імёнаў. Некаторыя дыпламатычныя крыніцы лічаць таксама, што ў гэты спіс могуць трапіць адно ці некалькі беларускіх прадпрыемстваў.
Еўропа хоча прадэманстраваць, што клапоціцца пра сітуацыю ў Беларусі. Некаторыя, пэўна, нават маюць спадзяванні, што ў краіне ў хуткім часе могуць пачацца народныя выступленні. Аднак такі падыход, які на Захадзе атрымаў назву “жорсткай любові” ('tough love' approach), – контрапрадуктыўны. Нягледзячы на найбуйнейшы з часоў распаду СССР эканамічны крызіс, колькасць людзей, здольных да адкрытага пратэсту, памяншаецца. Іронія хаваецца ў тым, што найбольшая колькасць пратэстоўцаў выйшла на вуліцы ў снежні 2010, калі беларусы былі значна багацейшыя, а ЕС супрацоўнічаў з беларускімі ўладамі.
Арыгінал тэксту па-ангельску (Belarus Digest):
Пераклад: ОДБ
2011-11-22 16:48 / BISS
 Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў рады прадставіць Вашай увазе новы выпуск Беларускага знешнепалітычнага індэксу, які ацэньвае падзеі верасня-кастрычніка 2011 года па пяці напрамках знешняй палітыкі Беларусі.
Праведзены аўтарамі аналіз дазваляе зрабіць агульную выснову пра тое, што ва ўмовах ізаляцыі з боку Захаду Беларусь працягвае дрэйфаваць у бок Расіі і ісці на ўсё большыя саступкі Маскве, уключаючыся ў ініцыяваныя ёю інтэграцыйныя праекты (індэкс адносінаў павялічыўся з +20 да +29). Адносіны з Еўрапейскім саюзам за гэтыя два месяцы амаль не зведалі зменаў і застаюцца на гэткім жа нізкім узроўні, як і раней. Афіцыйны Мінск робіць выгляд, што ЕС для яго не мае вялікага значэння. Пра гэта ж кажуць і вынікі вераснёўскага саміту Усходняга Партнёрства, дзе Беларусь была прадстаўлена толькі на ўзроўні амбасадара.
2011-09-27 16:54 / BISS
 BISS прадстаўляе сёмы выпуск BISS Trends - штоквартальнага маніторынгу асноўных тэндэнцый палітычнага, сацыяльнага і эканамічнага развіцця краіны. Лета, пад час якога назіраўся працяг палітычных замаразкаў на фоне развіцця валютнага і эканамічнага крызісу, скончылася, і, мабыць, восеньская прахалода падштурхнула беларускія ўлады да пачатку больш прагматычнай, чым было раней, гульні.
2011-07-26 11:44 / BISS
 Рэформа Еўрапейскай палітыкі суседства (ЕПС), распачатая ў чэрвені бягучага году, не прынясе кардынальных навацыяў у статункі Беларусі і Еўрасаюзу. Гэта наўпроставы вынік “замарожанага” стану дачыненняў, пры якіх супраца паміж афіцыйным Мінскам і Бруселем знаходзіцца на мінімальна магчымым узроўні.
|
|
|
|

|
|
|
|
31.01.12
Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў.
Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г. |
|
|
|
|
|
|
|
|