
Круглы стол, прысвечаны супрацоўніцтву паміж Еўрапейскім Саюзам і Беларуссю ў галіне вышэйшай адукацыі, прайшоў у Мінску 6 лютага 2010 г. Канферэнцыя дала магчымасць абмеркаваць праграмы ЕС, адкрытыя для Беларусі а таксама дзейныя ў іх рамках праекты. Беларускія эксперты і іх еўрапейскія калегі змаглі абмяняцца думкамі па пытаннях фармальнай і нефармальнай адукацыі, агульнага крызісу універсітэту і неабходнасці рэформы вышэйшай школы, а таксама дыскутавалі пытанне абароны інтэлектуальнай уласнасці ў Беларусі.