
Дзеянні беларускіх уладаў супраць Саюза палякаў Беларусі адкінулі назад адносіны між Еўрасаюзам і Беларуссю, заявіла вярхоўная прадстаўніца ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан на прэс-канферэнцыі па выніках пасяджэння Рады міністраў замежных спраў ЕС.