25-27 лютага Беларусь наведае місія Еўрапарламента. Чакаецца, што ў Мінск прыедуць старшыня дэлегацыі па адносінах з Беларуссю Яцэк Пратасевіч, старшыня падкамітэта па правах чалавека Хэйдзі Хаўтала, намеснік старшыні дэлегацыі па адносінах з Беларуссю Юстас Палецкіс і старшыня дэлегацыі ў Парламенцкую Асамблею Еўранэст Крысціян Вігенін. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў дарадца Аляксандра Мілінкевіча Алесь Лагвінец.