
6 лютага ў Мінску пачаў працу круглы стол “Палітыка ЕС і Беларусі: дзелімся досведам”. У сустрэчы, арганізаванай “Офісам за дэмакратычную Беларусь” (Брусель) сумесна з Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (Літва), бяруць удзел прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання Беларусі, устаноў адукацыі, а таксама сябры няўрадавых арганізацый.