Каледжы аб'яднанага свету, КАС (United World Colleges, UWC) праводзяць конкурс на атрыманне стыпендый для навучання з 2010/11 н. г. ў наступных каледжах:
Заходнеамерыканскі міжнародны каледж імя А. Хаммэра, ЗША (UWC-USA).
Навучанне ў КАС вядзецца на англійскай мове па сістэме Міжнароднага бакалаўрэата (International Bacalaureat, IB). Тэрмін навучання – 2 гады. Па заканчэнні каледжу выпускнікам выдаецца дыплом, які дае магчымасць працягнуць навучанне ва ўніверсітэтах большасці краін свету.
Праект EAST-INVEST з бюджэтам у 7 мільёнаў еўра разлічаны на паляпшэнне бізнес-асяроддзя ў краінах “Усходняга партнёрства”. Праект мусіць дасягнуць сваёй мэты праз паляпшэнне сувязей паміж дзяржаўнымі і прыватнымі арганізацыямі ЕС з аднаго боку і краінамі “Усходняга партнёрства” з іншага.