Брусель, 16 сакавіка 2009 г.
Рада Еўрапейскага Саюзу прыняла наступныя рашэнні:
“Рада Еўрапейскага Саюзу вітае пэўныя пазітыўныя крокі з боку беларускіх ўлад, зробленыя пасля часовага прыпынення візавых абмежаванняў супраць некаторых афіцыйных асоб у кастрычніку 2008 г. Вітаюцца таксама інтэнсіфікацыя дыялогу паміж ЕС і Беларуссю на высокім узроўні, улучаючы двухбаковыя кантакты і ўзмацненне тэхнічнага супрацоўніцтва, ініцыяванага Еўрапейскай камісіяй, як дзеянні, скіраваныя на пабудову ўзаемаразумення і стварэнне магчымасцей абмяркоўваць пытанні, што выклікаюць агульныя неспакой альбо зацікаўленасць абодвух бакоў. Рада ЕС ухваляе і заахвочвае далейшае супрацоўніцтва Беларусі з БДІПЧ/АБСЕ ў галіне выбарчага заканадаўства.