Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

«Усходняе партнёрства» адкладаецца на другі план

2009-07-03 10:07 / БелаПАН

Рэалізацыя праграмы «Усходняе партнёрства» ў другой палове 2009 года будзе адкладзена на другі план, заявіў у інтэрв’ю радыё «Свабода» Фрэдрык Рэйнфельт, прэм’ер‑міністр Швецыі, да якой на гэты час перайшло старшынства ў Еўрасаюзе.

Паводле слоў шведскага прэм’ера, да гэтага кроку ЕС «вымусілі сур’ёзныя праблемы». Да канца года не плануецца рэалізацыя «маштабных ініцыятыў або правядзенне сур’ёзных сустрэч».

Як раней паведамляў БелаПАН, Швецыя лічыць, што прымае эстафету старшынства ў асаблівай сітуацыі сусветнага эканамічнага крызісу, калі восенню пачне працу Еўрапарламент новага склікання і Еўракамісія новага складу, а сітуацыя з Лісабонскім пагадненнем да канца не вызначана. Рэйнфельт назваў задачы краіны на найбліжэйшыя паўгода няпростымі.

Прыярытэты шведскага старшынства — барацьба з сусветным фінансавым крызісам, зменай клімату, а таксама пытанні прымянення новага Лісабонскага пагаднення ў выпадку яго ратыфікацыі. Асаблівую ўвагу Стакгольм абяцае надаць стратэгіі ЕС у рэгіёне Балтыйскага мора, адносінам ЕС і Расіі і праграме «Усходняе партнёрства». Адзначаюцца таксама намаганні для дасягнення бяспекі ў ЕС, найперш барацьба з арганізаванай злачыннасцю і нелегальнай іміграцыяй.
EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.