Выкананне праграмы Еўрасаюза "Усходняе партнёрства" працягваецца, як і было раней запланавана.
Пра гэта карэспандэнту REGNUM паведаміла Крысціна Хофман, прэс-сакратар камісара ЕС па знешніх сувязях і Еўрапейскай палітыцы добрасуседства Беніты Ферэры-Вальднэр.
Прадстаўнік Еўракамісіі фактычна аспрэчыла паведамленне армянскай службы “Радыё Свабода", распаўсюджанае са спасылкай на прэм'ер-міністра Швецыі Фрэдэрыка Рэйнфелда.
Нагадаем, кіраўнік ураду Швецы, якая старшынствуе ў ЕС, заявіў аб часовым спыненні праграмы “Усходняе партнёрства” ў сувязі з фінансавымі праблемамі. Хофман параіла звярнуцца ў старшынства Швецыі па тлумачэнні слоў Рэйнфелда.