Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Пасол Францыі: У Еўрасаюза вялікія планы ў дачыненні да Беларусі

2009-07-09 18:04 / БелаПАН

http://naviny.by/media/2007.02/musso1.jpgУ Еўрасаюза вялікія планы ў дачыненні да Беларусі. Пра гэта заявіла надзвычайны і паўнамоцны пасол Францыі ў Беларусі Мірэй Мюсо на прэс‑канферэнцыі ў Мінску 9 ліпеня. «Спадзяемся, што Беларусь зойме сваё пачэснае месца на еўрапейскім кантыненце, у еўрапейскай сям’і», — сказала пасол.

Яна зазначыла, што пасля рашэння ў кастрычніку 2008 года аб часовым прыпыненні санкцый ЕС у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў узаемаадносіны Беларусі і Еўрасаюза пачалі паляпшацца. «Але, на нашу думку, яшчэ шмат трэба зрабіць на шляху наладжвання адносінаў, асабліва Рэспубліцы Беларусь», — падкрэсліла дыпламат.

Паводле слоў Мюсо, Еўрасаюз «бярэ ў разлік» тыя паляпшэнні, якія ўжо зроблены беларускім бокам, і чакае далейшых пазітыўных крокаў. «Мы ведаем, што цяпер, у прыватнасці, абмяркоўваецца магчымасць зменаў у Выбарчы кодэкс і паляпшэння ўмоў працы прафсаюзаў», — сказала пасол.

Яна падкрэсліла, што ЕС чакае ад Беларусі паважання такіх асноўных дэмакратычных свабод, як права грамадзян на стварэнне аб’яднанняў, свабоду асацыяцый і свабоду прэсы. «Спадзяемся, што будуць зроблены важныя захады ў гэтым кірунку, якія паслужаць умацаванню адносінаў. Для Еўрасаюза і еўрапейскай грамадскай думкі вельмі важныя гэты паляпшэнні», — заявіла дыпламат.

Адказваючы на пытанне пра тое, як доўга ЕС наважаны чакаць далейшых крокаў з боку Мінска, Мірэй Мюсо зазначыла: «Размова не ідзе пра тое, каб зафіксаваць канкрэтную дату. Таму што кожнае грамадства развіваецца паводле сваіх рытмаў і патрэбаў. Размова ідзе аб тым, каб рухацца па правільным шляху. Я хачу, каб Еўропа стала кантынентам міру, дружбы і ўзаемаразумення паміж народамі».

EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.