Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Агучаныя ўмовы вяртання Беларусі гандлёвых прэферэнцый ЕС

2009-07-13 15:38 / паводле БелаПАН

Гандлёвыя прэферэнцыі Еўрасаюза будуць вернутыя Беларусі пры ўмове выканання краінай дзвюх канвенцый Міжнароднай арганізацыі працы — "Аб свабодзе асацыяцыі і абароне права на арганізацыю" і "Аб ужыцці прынцыпаў права на арганізацыю і на вядзенне калектыўных перамоваў". Пра гэта заявіў прэс-сакратар еўракамісара па гандлю Лутц Гюльнер.

Паводле яго слоў, Еўракамісія азнаёмілася з заключэннем Міжнароднай арганізацыі працы, дзе адзначана, што беларускаму ўраду трэба працягваць высілкі па выкананні рэкамендацый. Еўракамісія заклікае ўлады Беларусі актывізаваць высілкі ў тых галінах, якія выклікаюць заклапочанасць Міжнароднай арганізацыі працы.

БелаПАН нагадвае, што Беларусь была выключаная з Генеральнай сістэмы прэферэнцый Еўрасаюза ў 2007 годзе за парушэнне правоў прафсаюзаў.

EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.