Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Візіт славацкага міністра пачаўся сняданкам з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці

2009-09-07 11:04 / БелаПАН
http://www.government.gov.sk/data/att/13335_fotov.jpgМіністр замежных спраў Славакіі Міраслаў Лайчак прыбывае ў Беларусь вечарам 6 верасня з двухдзённым візітам.

Запланаваны сустрэча Лайчака з яго беларускім калегам Сяргеем Мартынавым, а таксама з Аляксандрам Лукашэнкам.

Апрача таго, 7 верасня адбудуцца Беларуска-славацкі дзелавы форум і кантактна-кааперацыйная біржа, у якіх возьмуць удзел члены славацкай дэлегацыі і прадстаўнікі кіраўніцтва Міністэрства эканомікі Беларусі і Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

У гэты ж дзень запланавана адкрыццё ў Нацыянальным музеі Рэспублікі Беларусь выставы славацкіх мастакоў «Славацкая сімфонія майстроў з Кавачыцы».

Дзень 7 верасня для ўдзельнікаў дэлегацыі пачаўся працоўным сняданкам з прадстаўнікамі грамадзянскай суцпольнасці Беларусі. У ім удзельнічалі кіраўніца Беларускай асацыяцйыі журналістаў Жанна Літвіна, дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў Віталь Сіліцкі, кіраўнікі інфармагенцтва БелаПАН, газетаў «Наша Ніва» і «Народная воля».

Міністра цікавіла, ці ёсць у краіне зрухі. Краіны ЕС, сярод якіх і Славаччына, у лістападзе маюць вырашыць, ці падаўжаць прыпыненне санкцый супраць Лукашэнкі. Санкцыі былі прыпыненыя летась узамен за абяцанні нармалізаваць адносіны з Еўрасаюзам і палепшыць сітуацыя з правамі чалавека.

Таццяна Каравенкава

EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.