|
|
Беларускія дзеці змогуць выязджаць у Іспанію на аздараўленне
2009-09-11 11:39 / ERB
Аляксандр Лукашэнка ўхваліў у якасці асновы для перамоваў праект пратаколу паміж урадамі Беларусі і Іспаніі. Ён тычыцца міжурадавай дамовы з Іспаніяй ад 1 чэрвеня 2009 года наконт умоваў аздараўлення беларускіх дзяцей у гэтай краіне.
Праект прадугледжвае магчымасць выезду беларускіх дзяцей ва ўзросце ад 7 да 18 гадоў у Іспанію без абмежавання колькасці выездаў.
Пры гэтым іспанскі бок даў забавязанні, у прыватнасці, забеспячыць жыццё і здароўе дзяцей у перыяд іх знаходжання на аздараўленні ў Іспаніі, вяртання дзяцей у Беларусь па заканчэнні тэрмінаў аздараўлення.
Як нагадвае БелаПАН, дамовы па аздараўленні дзяцей Беларусь склала з Італіяй, Нямеччынай, Ірландыяй, Нідэрландамі, Бельгіяй, Ліхтэнштэйнам, Вялікабрытаніяй, Іспаніяй, Аўстрыяй і Швецыяй.
|
|
|

|
|
|
|
« Люты 2012
| |
|
|
1 |
2 |
3 |
4 |
| 5 |
6 |
7 |
8 |
9 |
10 |
11 |
| 12 |
13 |
14 |
15 |
16 |
17 |
18 |
| 19 |
20 |
21 |
22 |
23 |
24 |
25 |
| 26 |
27 |
28 |
29 |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
31.01.12
Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў.
Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г. |
|
19.02.12
Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу. |
|
|
|
|
|
|
|
|