Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Афіцыйны Мінск пагадзіўся на ўдзел апазіцыі ў пасяджэннях ПАСЕ

2009-09-11 16:02 / ERB
Статус спецыяльна запрошанага ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) можа быць вернуты парламенту Беларусі да канца года.

Гэта адбудзецца, калі наша краіна адменіць смяротнае пакаранне. Такую заяву, паводле інфармацыі РІА "Новости", зрабіў старшыня палітычнага камітэта ПАСЕ Горан Ліндблад.

Па словах еўрапейскага палітыка, Беларусь ужо пагадзілася на ўдзел апазіцыйных партый у пасяджэннях Савета Еўропы. Ліндблад таксама паведаміў, што, па словах аднаго з беларускіх дыпламатаў, краіна рухаецца да адмены смяротнага пакарання, нягледзячы на тое што ўлетку былі вынесеныя некалькі смяротных прысудаў.

Нагадаем, у 1993 годзе Беларусь атрымала статус адмыслова запрошанага ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, які дазваляе дэпутатам парламента краіны ўдзельнічаць у працы ПАСЕ. Пасля прызнання асамблеяй недэмакратычным прызначэння дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў у 1997 годзе, Мінск быў пазбаўлены гэтага статусу.

На пасяджэнні 23 чэрвеня 2009 года ПАСЕ прыняла рэзалюцыю пра вяртанне Беларусі статусу адмыслова запрошанага пры ўмове, што ў краіне будзе ўведзены мараторый на смяротнае пакаранне. Як паведамляла Еўрарадыё, еўрапейскія парламентарыі намераныя цвёрда настойваць на гэтай умове.
EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.