Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Лукашэнка з Грыбаўскайтэ «пра ўсё дамовіліся»

2009-09-16 18:24 / Радыё Свабода
Дзень беларускай салідарнасці і літоўскай ганьбы (Абноўлена, фота)Перамовы Лукашэнкі і Грыбаўскайце пачаліся аб 11 гадзіне. Замест запланаванай адной гадзіны яны доўжыліся амаль дзве гадзіны. На пытанне журналіста, чаму перамовы занялі столькі часу, Лукашэнка адказаў: «Хіба доўга? Нам падалося, што час прайшоў непрыкметна».
«Мы пра ўсё дамовіліся», — дадаў ён.

Лукашэнка лічыць непрымальным навязванне краіне выбару паміж Еўропай і Расіяй:
«Міжнародныя прыярытэты Беларусі дакладна вызначаныя на падставе нашых уласных нацыянальных інтарэсаў. Мяняць іх для атрымання імгненных і сумнеўных выгодаў мы не маем намеру».

Паводле Лукашэнкі, Беларусі спрабуюць навязаць нейкі выбар паміж Еўропай і Расіяй, сцвярджаючы пра несумяшчальнасць гэтых двух вектараў.

«Лічу такую пастаноўку пытання няслушнай», — цытуе выступ Лукашэнкі на эканамічным форуме ў Вільні Інтэрфакс. — «Наша прынцыповая пазіцыя — быць сувязным мостам паміж Усходам і Захадам».
«Я хачу, каб еўрапейцы зразумелі, што нас нельга нахіляць, нас нельга прымусіць нешта рабіць. Мы адукаваныя людзі, і мы ведаем, што трэба рабіць і што мы можам. (…) Мы свята павінны берагчы беларускі народ і яго інтарэсы. Мы не можам разбураць краіну — канстытуцыйны лад і той шлях, якім мы ідзем ужо болей за 10 гадоў. Ён прынёс нам пэўныя дывідэнды: мы першыя з рэспублік паслясавецкай прасторы падвоілі ВУП», — заявіў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што «Беларусь — еўрапейская дзяржава. Мы паступова дамагаемся і абавязкова даможамся таго, каб беларускія эканамічныя і сацыяльныя стандарты адпавядалі ўзроўню лепшых еўрапейскіх».
Гаворачы пра беларуска-літоўскія адносіны, прэзідэнт выказаў упэўненасць, што «нават некаторыя адрозненні ў геапалітычнай арыентацыі Беларусі і Літвы павінны нас не раз'ядноўваць, а служыць дадатковымі элементам выбудоўвання канструктыўнага ўзаемадзеяння па восі Захад — Усход».

«Шмат у чым ад гэтага залежыць бяспека і стабільнасць усяго рэгіёну», — папярэдзіў Лукашэнка.
Лукашэнка супраць высокіх коштаў на шэнгенскія візы

Кіраўнік краіны разлічвае, што Еўразвяз прыме рашэнне знізіць кошты шэнгенскіх віз.
«Уступленне Польшчы і краін Балтыі ў Шэнгенскую зону значна ўскладніла перасоўванне грамадзян. Чым правініўся беларускі народ? Калі вы не любіце Лукашэнку, то рабіце захады супраць Лукашэнкі, але не супраць беларускага народу.
Бо для Лукашэнкі віза за 60 эўра — гэта не праблема».
 
Гэтыя словы прысутныя ў залі сустрэлі смехам.

Лукашэнка просіць Еўразьвяз вярнуць гандлёвыя прывілеі

«Важным крокам, накіраваным на актывізацыю гандлю Беларусі і Еўразвязу, магло б стаць аднаўленне ўдзелу нашай краіны ў Абагульненай сістэме гандлёвых прэфэрэнцый Еўразвязу», — заявіў кіраўнік Беларусі ў Вільні.
«На сённяшні дзень Еўразвяз прымяняе да нас гандлёвы рэжым, аналагічны таму, які дзейнічае ў адносінах да ЗША, Аўстраліі, Японіі і шэрагу іншых перадавых індустрыяльна развітых краін. Цалкам відавочна, што рэальныя эканамічныя магчымасці Беларусі і гэтых краін непараўнальныя, і мы знаходзімся ў менш выгодных умовах», — перадае Інтэрфакс словы Лукашэнкі.
«Беларусь аб'ектыўна прывабная для еўрапейскага бізнесу», — перакананы Лукашэнка. У сваю чаргу, «Еўразвяз важны для Беларусі як крыніца найноўшых тэхналёгій і інвестыцый (…) Мы зацікаўленыя ў рэалізацыі энэргетычных, транспартных і экалагічных праектаў, вырашэнні агульных мытных праблем».

Ён лічыць «вельмі своечасовым з'яўленне ініцыятывы «Усходняе партнёрства», якое прадугледжвае пашырэнне супрацоўніцтва Еўразвязу з еўрапейскімі суседзямі».

Лукашэнка пахваліўся, што «Беларусь адной з першых сярод краін-удзельніц «Усходняга партнёрства» прыступіла да распрацоўкі канкрэтных рэгіянальных праектаў».

«Мы актыўна працуем на дадзеным напрамку з Літвой, Еўрапейскай Камісіяй, калегамі з Польшчы, Украіны», — адзначыў беларускі прэзідэнт.

Фота "Наша Ніва"



EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.