Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

ЗША вырашыць лёс санкцый у лістападзе

2009-09-25 14:10 / Наша Ніва
Майкл Скэнлан«ЗША прыме рашэнне наконт адмены ці часовага прыпынення візавых санкцый адносна беларускіх чыноўнікаў у лістападзе «з улікам дзеянняў, якія зробіць беларускі ўрад». Рашэнне будзе залежыць ад таго, як складзецца сітуацыя.

Пра гэта ў інтэрв’ю БелаПАН заявіў часова павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлэн.

Ён адзначыў, што ЗША хацелі б аднавіць у Мінску «тую колькасць супрацоўнікаў, якая была раней.

 Але, прыехаўшы сюды, я даведаўся, што гэта немагчыма, прынамсі, у найбліжэйшай будучыні. Гэта было сказана прадстаўнікамі беларускіх уладаў».

Беларускія ўлады ўвязваюць пытанне аб аднаўленні колькасці амерыканскіх дыпламатаў у Мінску з адменай эканамічных санкцый, якія Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло ў дачыненні да канцэрна «Белнафтахім». У лістападзе Мінфін зноў будзе пераглядаць гэтае пытанне. Ці можна чакаць іх адмены?

Майкл Скэнлен заявіў: «Гэта дзве зусім розныя рэчы. І падчас свайго візіту ў Беларусь памочнік Дзяржсакратара Гордан падкрэсліваў падчас сустрэч з грамадзянскай супольнасцю, палітычных партый, урада, што гэтыя два пытанні не звязаныя адно з другім.

    Пытанне санкцый — вельмі спецыфічнае. Мы гатовы яго абмяркоўваць, гатовы весці дыялог з беларускімі ўладамі пра тое, як дасягнуць прагрэсу ў гэтым пытанні.

Адміністрацыя Абамы гатовая будаваць шматгранныя стасункі — пра гэта заяўляла і папярэдняя адміністрацыя ЗША. Урад Беларусі ведае пра тое, што ЗША турбуюць праблемы ў галіне правоў чалавека, выбарчага заканадаўства.
EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.