Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Італія падтрымлівае поўную адмену візавых санкцый ЕС для беларускіх чыноўнікаў

2009-09-30 19:16 / паводле БелаПАН
 
Рим взят!
Міністр замежных спраў Італіі Франка Фраціні, адказваючы на пытанні журналістаў па выніках свайго візіту ў Беларусь 30 верасня, заявіў, што  «Італія выступае за поўнае і канчатковае вырашэнне дадзенай сітуацыі. Трэба не працягваць у чарговы раз, а канчаткова адмяніць гэтую забарону».

  Такую пазіцыю ён патлумачыў, у прыватнасці, тым, што Беларусь «дэманструе сваю волю і сігналы да збліжэння з Еўрасаюзам».

Паводле слоў Фраціні, Італія будзе імкнуцца аб’яднаць вакол сябе краіны, якія падтрымаюць гэтую ініцыятыву. «Веру, што Італія не будзе адзінай краінай, якая падтрымае дадзеную пазіцыю. Надышоў час аказаць падтрымку намаганням Беларусі, якія яна прыкладае для збліжэння з Еўропай», — заявіў міністр.

    Чакаецца, што ў лістападзе Савет ЕС будзе разглядаць пытанне аб візавых абмежаваннях у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў.

13 кастрычніка 2008 года Савет ЕС на ўзроўні кіраўнікоў МЗС у Люксембургу прыняў рашэнне аб прыпыненні на паўгода забароны на ўезд у краіны Еўрасаюза Аляксандра Лукашэнкі і 35 беларускіх чыноўнікаў. Пры гэтым рашэнне аб замарожванні рахункаў 41 беларускага чыноўніка засталося ў сіле. 16 сакавіка гэтага года рашэнне аб прыпыненні санкцый было прадоўжана на дзевяць месяцаў.

Прыпыненне санкцый не закранула пяцярых службовых асоб — кіраўніка Цэнтрвыбаркама Лідзію Ярмошыну, былога міністра ўнутраных спраў Уладзіміра Навумава, былога дзяржсакратара Савета бяспекі Віктара Шэймана, былога кіраўніка МУС Юрыя Сівакова і былога камандзіра брыгады спецназу ўнутраных войскаў МУС Дзмітрыя Паўлічэнку.
EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.