Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Еўропа думае

2009-09-30 19:18 / БелаПАН
Жан-Эрик Хольцапфель: полная нормализация отношений с Беларусью последует за выполнением всех 12 рекомендаций Еўракамісія пакуль не прыняла рашэнне па запыце беларускіх уладаў аб выдзяленні краіне макрафінансавай дапамогі, паведаміў у інтэрв’ю БелаПАН кіраўнік прадстаўніцтва ЕК у Мінску Жан‑Эрык Хольцапфель.

Дыпламат адзначыў, што дапамога будзе аказана, у прыватнасці, калі Беларусь выканае пагадненне з Міжнародным валютным фондам аб атрыманні крэдыту стэнд‑бай, пры наяўнасці дэфіцыту фінансавання, а таксама наяўнасці ў ЕС фінансавай магчымасці выдзеліць такія сродкі.

    «Цяпер мы чакаем чарговай справаздачы МВФ», — адзначыў Хольцапфель.

Запыт аб макраэканамічнай дапамозе беларускія ўлады накіравалі ў канцы чэрвеня 2009 года.

Макраэканамічная дапамога, якую аказвае ЕС, задумана як дапаўненне і выдзяляецца ў сукупнасці з крэдытам Міжнароднага валютнага фонду або Сусветнага банка. Яна можа быць выдзелена ў выглядзе крэдыту або як бязвыплатная дапамога — у залежнасці ад патрэб краіны.

Хольцапфель паведаміў, што бюджэт беларускіх праектаў у межах штогадовай праграмы дзеянняў быў павялічаны з 5 да 10 млн. еўра. Пры гэтым ён падкрэсліў, што праекты ў Беларусі фінансуюцца праз шэраг праграм, не толькі з гадавога бюджэту для краіны, гэта — рэгіянальныя праграмы, тэматычныя, трансгранічныя.

Марына Рахлей
EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.