Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

2 лістапада ў Мінску пройдзе канферэнцыя "Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства: Павестка дня для Беларусі"

2009-10-09 19:17
Канферэнцыя арганізавана сумеснымі намаганнямі Платформы падтрымкі супрацоўніцтва беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці і мясцовых уладаў (EUROBELARUS.info), “Офіса за дэмакратычную Беларусь” (www.democraticbelarus.eu ), грамадскага аб’яднання “Цэнтр сацыяльных іннавацый”, Агенцтва гуманітарных тэхналогій, Асамблеі НДА Беларусі, Беларускага  інстытуту стратэгічных даследаванняў, Руху “За свабоду”, “Адукацыйнага цэнтру “Пост”, АГА “Фонду імя Льва Сапегі” , грамадскай арганізацыі “Экадом” і асветніцкай установы “Цэнтр прававой трансфармацыі”.

Папярэдняя праграма канферэнцыі  прадугледжвае:

  • Прэзентацыю Еўрапейскай камісіяй канцэпцыі і структуры Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, і прадстаўленне інфармацыі аб ходзе супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і ЕС у рамках тэматычных платформ Усходняга партнёрства;
  • Прэзентацыю сумесных праектаў Рэспублікі Беларусь і ЕС у рамках тэматычных платформ Усходняга партнёрства;
  • Абмеркаванне актуальных мэтаў і задач грамадзянскай супольнасці Беларусі напярэдадні Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ды інш. тэмы.

Спамаваць праграму цалкам


Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 28 кастрычніка 2009 г. даслаць заяўку на эл. адрас аргкамітэта belarus-europe@tut.by альбо факсам (017) 245-41-18. У заяўцы трэба падаць: імя, імя па бацьку, прозвішча ўдзельніка, назву арганізацыі і пасаду, якую займае; а таксама кантактную інфармацыю (эл.пошта, тэлефон). Па прычыне абмежаванай колькасці месцаў асобы, якія не дашлюць заяўкі да ўзгаданага тэрміну, не змогуць удзельнічаць у канферэнцыі.

У якасці выступоўцаў на паралельных тэматычных секцыях запрашаюцца ўдзельнікі, даслаўшыя да 28 кастрычніка 2009 году на эл. адрас belarus-europe@tut.by тэзісы дакладаў, рэлевантныя тэматыцы канферэнцыі.

Па ўсіх пытаннях просім звяртацца да каардынатара арганізацыйнага камітэта
Юліяй Галіноўскай
Эл. пошта: belarus-europe@tut.by
Тэл./факс (017) 245-41-18; (029) 684-07-09; (029) 742-20-40 (пн.-пт., з 10:00 да 19:00).
EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.