Лідэр Руху "За Свабоду" распавёў пра падрыхтоўку да Беларускага Еўрапейскага Форуму на саміце Еўрапейскай Народнай партыі, які адбыўся ўчора ў Бруселі.
Аляксандр Мілінкевіч на саміце Еўрапейскай Народнай партыі казаў пра сённяшнюю сітуацыю ў Беларусі, акрэсліў перспектывы еўраінтэграцыйных працэсаў у краіне і акцэнтаваў увагу на бар'ерах на шляху ў адзіную Еўропу.
У саміце Еўрапейскай Народнай партыі прынялі ўдзел старшыня Еўрапейскай рады Фрэдрык Райнфельд, прэзідэнт Еўракамісіі Жозе Мануэль Бароза, старшыня Еўрапарламенту Ежы Бузэк , старшыня ЕНП Вільфрэд Мартэнс, а таксама кіраўнікі Нямеччыны, Францыі, Нідэрланадаў, Люксембургу, Літвы, Мальты, Польшчы, Румыніі, Балгарыі, Латвіі, Харватыі, Албаніі, Грузіі.
Лідэр Руху "За Свабоду" распавёў уплывовым еўрапейскім палітыкам пра мэты і задачы Беларускага Еўрапейскага Форуму, пра выклікі працэсу збліжэння Беларусі з краінамі аб’яднанай Еўропы і важнасць удзелу грамадзянскай супольнасці нашай краіны ў праграмах Усходняга партнёрства.
Больш падрабязна тут:
http://by.milinkevich.org/news/data/ic_77/5330/