Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Першая сесія “Энергетычнага клубу” ў Мінску

2009-10-30 16:20
“Пытанні энергетычнай бяспекі Беларусі ці любой іншай дзяржавы не могуць вырашацца выключна на нацыянальным узроўні ці ў рэжыме “гульні з нулявой сумай”.  Такая думка дамінавала падчас першага пасяджэння «Энергетычнага клубу» ў Мінску 29 кастрычніка 2009 г., тэма якога гучала як  “Рэгіянальнае супрацоўніцтва ў галіне энергетычнай бяспекі: выклікі і перспектывы для Беларусі.”

«Энергетычны клуб» паўстаў як сумесная ініцыятыва «Офісу за дэмакратычную Беларусь» (Брусель, Бельгія), Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (Вільнюс, Літва) і Фонду развіцця прававых тэхналогій (Кіеў, Украіна). Канферэнцыя праходзіла пад патранажам Дэлегацыі Еўрапейскай камісіі ў Мінску пры падтрымцы Шведскага міжнароднага агенцтва па развіцці супрацоўніцтва (SIDA).

Місія «Энергетычнага клубу» – стварэнне платформы для экспертнага дыялогу дзеля абмеркавання і падрыхтоўкі магчымых адказаў на найбольш актуальныя выклікі ў галіне развіцця энергетычнага сектару Беларусі, а таксама дыскутавання пытанняў энергетычнай бяспекі.

Першае пасяджэнне «Энергетычнага клубу» сабрала разам як незалежных экспертаў, так і прадстаўнікоў дзяржаўных устаноў, спецыялістаў Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі,  аналітыкаў з Расіі і Украіны, дыпламатаў і журналістаў. На працягу дня абмяркоўваліся пытанні найбольш актуальных выклікаў у галіне энергабяспекі для Беларусі, перспектывы і рызыкі далучэння нашай краіны да рэгіянальных энергетычных праектаў, урокі нядаўніх “газавых войнаў” у рэгіёне і іх наступствы для энергетычнай бяспекі РБ. Удзельнікі вызначылі некалькі перспектыўных напрамкаў рэгіянальнага супрацоўніцтва, сярод іх –  выпрацоўка “мераў даверу” па прадухіленні раптоўнага спынення паставак энерганосьбітаў, абмен досведам і развіццё інфраструктуры для прыняцця мераў хуткага рэагавання ў выпадку спынення паставак, выпрацоўка сумеснага адказу на рэгіянальныя выклікі ў галіне энергетычнай бяспекі, такія як, напрыклад, будаўніцтва БТС-2.
Арганізатары “Энергетычнага клуба” спадзяюцца на працяг дыялога дзеля лепшага разумення выклікаў у галіне энергетычнай бяспекі і дасягнення кансенсусу ў пытаннях энергетычнай палітыкі. Наступнае пасяджэнне “Энергетычнага клубу” запланавана на люты 2010. Аналітычная папера па выніках першага пасяджэння плануецца да выпуску ў пачатку наступнага года. З прэзентацыямі ўдзельнікаў канферэнцыі ў хуткім часе можна будзе азнаёміцца на  сайтах ОДБ, BISS і Наше мнение.
Дадзенае мерапрыемства ў Мінску праходзіла ў супрацоўніцтве з аналітычным інтэрнэт-парталам «Наше мнение» і нямецкай фундацыяй Конрада Адэнауэра.

Арганізатары выказваюць падзяку ўсім партнёрам, дзякуючы якім гэты праект стаўся магчымым.
Нагадаем, што праект “Энергетычны клуб” з’яўляецца працягам сумеснага праекту “Офісу за дэмакратычную Беларусь” і  Фонду развіцця прававых тэхналогій па абмене досведам паміж экспертамі ЕС і беларускімі спецыялістамі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і барацьбы з наступствамі аварыі на ЧАЭС, энергетыкі , транспарту і транзіту, навукі і адукацыі.

23-26 лістапада Брусель павінна наведаць група беларускіх экспертаў у пытаннях навукі і адукацыі, наступны ж візіт спецыялістаў па энергетыцы плануецца правесці ў снежні гэтага года. Адкрыты конкурс на ўдзел у гэтай паездцы будзе абвешчаны на наступным тыдні. Сачыце за сайтам.

Праграма

"Якая энергетычная бяспека патрэбна Беларусі?"


"*Бізнес-прэзентацыя "інвестыцыйных праектаў у энергетыцы""

  • Уладзімір Кузьміч, генеральны дырэктар ЗАТ«Белзнешэнерга», Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь (руск.)
"Энергетычныя войны, віртуальныя і рэальныя"

  • Міхайла Ганчар, Цэнтр садзеяння вывучэнню геапалітычных праблем і еўраатлантычнага супрацоўніцтва Чарнаморскага рэгіёну, Украіна (ангельск.)
Прэзентацыя акадэміка А.А. Міхалевіча, дырэктара Інстытута энергетыкі НАН Беларусі
"Энергетычная бяспека Рэспублікі Беларусь: кампаненты, выклікі, пагрозы"

Татьяна Маненок: Перспективы Беларуси в условиях кризиса в контексте усиления зависимости от российских энергоресурсов. 















EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.