Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Форум грамадзянскай супольнасці “Усходняга Партнёрства” ў Бруселі

2009-11-17 20:36
Форум грамадзянскай супольнасці “Усходняга Партнёрства” (УП), што адбыўся ў Бруселі 16-17  лістапада 2009 г., прайшоў пры актыўным удзеле беларускай дэлегацыі, якая рэпрэзентавала 27 грамадскіх арганізацый краіны.

•    Форум выпрацаваў і прадставіў пазіцыю грамадзянскай супольнасці ўсходніх партнёраў ЕС па асноўных накірунках УП Камісару ЕС па знешніх сувязях і Еўрапейскай палітыцы добрасуседства Беніце Ферэра-Вальднэр і Карлу Більдту, міністру замежных спраў Швецыі, якая на дадзены момант старшынствуе ў ЕС.  Пазіцыя Форуму ўтрымлівае патрабаванні грамадскага кантролю за праграмамі, што рэалізуюцца ў рамках УП, выканання краінамі-партнёрамі экалагічных стандартаў ЕС, безумоўнай павагі еўрапейскіх стандартаў дэмакратыі і правоў чалавека. Да таго ж, грамадскія арганізацыі рэгіёна прапанавалі шэраг праграм, накіраваных на павышэнне энергетычнай бяспекі, пашырэнне эканамічных сувязей з ЕС, інтэнсіфікацыю кантактаў паміж людзьмі і пашырэнне супрацоўніцтва ў галіне адукацыі. Асобна прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці заявілі пра неабходнасць як мага хутчэйшага пераходу да бязвізавага рэжыму з краінамі ЕС. 

•    Пазіцыя Форуму грамадзянскай супольнасці будзе прадстаўлена на міжміністэрскім саміце УП у Стакгольме Сяргеем Мацкевічам (Асамблея НДА  ), афіцыйна абраным Форумам у якасці свайго прадстаўніка на гэтую сустрэчу. Сяргей Мацкевіч і Уладзіслаў Вялічка (Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь” ) былі таксама абраныя ў Раду Форуму грамадзянскай супольнасці УП. Беларуская дэлегацыя прапанавала структуру Форуму і фармат яго працы ў якасці паўнапраўнага суб’екта “Усходняга партнёрства”, якія былі ўхваленыя іншымі дэлегатамі, а таксама прадстаўнікамі Еўрапейскай камісіі.

•    Беларуская дэлегацыя Форуму грамадзянскай супольнасці правядзе круглы стол і прэс-канферэнцыю па выніках Форуму 19 лістапада 2009 г. у гатэлі Crowne Plaza у Мінску. Удзельнікі Форуму ініцыююць стварэнне адкрытай пляцоўкі для ўдзелу грамадскіх арганізацый у праграме “Усходняга партнёрства”. У рамках гэтай пляцоўкі будуць сфармаваныя тэматычныя платформы па асноўных накірунках УП: дэмакратыя і добрасумленнае кіраванне, эканоміка, энергетычная бяспека і экалогія, кантакты між людзьмі.  Удзельнікі Форуму заклікаюць да супрацоўніцтва ў рамках гэтых платформаў грамадскія арганізацыі, бізнес, прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і асобных грамадзян.

Нагадаем, што Форум грамадзянскай супольнасці “Усходняга партнёрства”  быў арганізаваны Еўракамісіяй для “ўмацавання даверу паміж арганізацыямі грамадзянскай супольнасці краін-партнёраў”. Акрамя Беларусі, у Форуме бралі ўдзел дэлегацыі з Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Малдовы і Украіны.
EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.