Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Беларускія эксперты ў галіне адукацыі наведалі Брусель

2009-11-29 22:26
23-27 лістапада па запрашэнні «Офіса за дэмакратычную Беларусь» (Брусель, Бельгія) і Фонду развіцця прававых тэхналогій (Кіеў, Украіна) сталіцу Еўрасаюзу наведала група беларускіх экспертаў у галіне навукі і адукацыі. Нашы спецыялісты бралі ўдзел у праграме, што заклікана спрыяць наладжванню і ўмацаванню кантактаў паміж прафесіяналамі з Беларусі і краінамі ЕС, а таксама даваць уяўленне пра механізмы работы еўраінстытутаў.

Падчас візіту беларускія дэлегаты сустрэліся з супрацоўнікамі Еўракамісіі, Рады ЕС і Еўрапарламента, якія працуюць з Беларуссю, у тым ліку і ў пытаннях адукацыі, а таксама наведалі Генцкі універсітэт (Гент, Бельгія).

У часе сустрэч з еўрапейскімі спецыялістамі абмяркоўваліся такія праекты ЕС як “Навучанне праз усё жыццё”, супрацоўніцтва з Беларуссю па праграмах Тэмпус і Эразмус Мундус, дыскутаваліся праблемы інтэлектуальнай уласнасці ў ЕС і Беларусі, пытанні рэфармавання сістэмы вышэйшай адукацыі ды інш. Падчас візіту ва Універсітэт Гента беларусы змаглі азнаёміцца з адным з прыкладаў  рэфармавання сістэмы кіравання ВНУ, а таксама даведаліся, як адзін з самых актыўных у праграме Эразмус Мундус універсітэтаў свету наладжвае свае міжнародныя кантакты з вышэйшай школай іншых краін, у тым ліку і беларускай.
Адукацыйны візіт беларускіх экспертаў у Брусель – частка сумеснага праекту “Офісу за дэмакратычную Беларусь” і Фонду развіцця прававых тэхналогій, што ажыццяўляецца пры падтрымцы Шведскага міжнароднага агенцтва па развіцці супрацоўніцтва (SIDA).

Пачынаючы з лістапада 2008 г. , сталіцу Еўрасаюзу ўжо наведалі беларускія спецыялісты ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і барацьбы з наступствамі на Чарнобыльскай АЭС, эксперты ў вобласці энергетыкі і энергазберагальных тэхналогій, транспарту і транзіту.

Наступны візіт па пытаннях адукацыі і навукі запланаваны на 14-17 снежня гэтага года і пройдзе пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Даніі. Да 20 снежня адбываецца таксама прыём заявак на ўдзел у візіце, прысвечаным пытанням энергетыкі і энергазберагальных тэхналогій. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці тут:



















EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.