Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

У Мінск ляціць Берлусконі

2009-11-30 12:46 / БелаПАН

30 лістапада прэм’ер‑міністр Італіі Сільвіё Берлусконі наведае з візітам беларускую сталіцу. Запланаваныя перамовы кіраўніка італьянскага ўрада з прэзідэнтам Беларусі.

Гэта будзе візіт у адказ. У красавіку 2009 года Італію з рабочым візітам наведаў Аляксандр Лукашэнка. У лютым таксама адбыўся візіт у Рым кіраўніка МЗС Беларусі Сяргея Мартынава.

Міністр замежных спраў Італіі Франка Фраціні 30 верасня з афіцыйным візітам наведаў Мінск, правёў серыю перамоваў на найвышэйшым узроўні і падпісаў пагадненне аб адукацыйных праграмах. Адбылася сустрэча Фраціні з Лукашэнкам, падчас якой і быў пацверджаны візіт прэм’ер‑міністра Італіі Сільвіё Берлусконі.

У інтэрв’ю італьянскай газэце La Stampa Аляксандр Лукашэнка зазначыў, што ў часе сустрэчы мае намер абмеркаваць пытанні развіцця эканамічных адносін. «Што тычыцца кола пытанняў, якія мы будзем абмяркоўваць з прэм’ерам Італіі, то гэта, перш за ўсё, эканамічныя праблемы, стварэнне нарматыўна‑прававой базы нашых адносін», — заявіў кіраўнік Беларусі.

Паводле словаў Лукашэнкі, прадстаўнікі Італіі, якія наведалі Беларусь, пацвердзілі, што ў краіне склаўся спрыяльны інвестыцыйны клімат. «Буйныя бізнесмены сёння гатовыя інвеставаць у беларускую эканоміку», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, паабяцаўшы даць італьянскай баку «цвёрдыя гарантыі» ў частцы інвеставання ў Беларусь.
EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.