Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Рашэнне па офісу АБСЕ ў Мінску агучаць 17 снежня

2009-12-10 15:27 / БелаПАН
http://civitaspoliticsblog.files.wordpress.com/2009/11/800px-osce_logo-svg.pngБеларусь абвесціць сваё рашэнне наконт працягу мандата Офіса АБСЕ ў Мінску падчас пасяджэння Пастаяннага савета АБСЕ ў Вене 17 снежня. Пра гэта паведаміў намеснік міністра замежных спраў Валерый Варанецкі. Па яго словах, гэта пытанне разглядаецца і цяпер не пастаўлена кропка.

"Беларусь зацікаўлена ў канструктыўным супрацоўніцтве з офісам АБСЕ. Я з аптымізмам гляджу на будучыню нашага ўзаемадзеяння з гэтым офісам", — адзначыў Варанецкі.

Нагадаем, Офіс АБСЕ ў Мінску быў адчынены 1 студзеня 2003 гады. Мандат дзейнічае на працягу года і можа быць падоўжаны са згоды беларускага ўрада. Сёлета кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей сказаў, што беларускі бок вымушаны сур'ёзна задумацца над перспектывамі далейшай дзейнасці Офісу АБСЕ.
EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.