Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

У офісе АБСЕ ў Мінску пачаў працаваць новы кіраўнік

2010-01-18 12:48 / ERB
Сёння першы працоўны дзень для новага кіраўніка офісу АБСЕ ў Мінску нямецкага дыпламата Бенедыкта Галера.

Як адзначае Радыё "Свабода", Галер — прафесійны дыпламат, апошнім часам займаў пасаду амбасадара па спецыяльных даручэннях у Міністэрстве замежных справаў Нямеччыны. У кола яго абавязкаў уваходзілі пытанні антысемітызму і Халакосту.

Бенедыкт Галер ужо чацвёрты дыпламат з Нямеччыны, які кіруе мінскім офісам. Раней гэтыя функцыі выконвалі Ганс-Георг Вік, Эбэргард Хайкен і Ганс-Ёхан Шміт. Ачольваў офіс і шведскі дыпламат Оке Петэрсан.
EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Верасень 2010  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    


IPM Research Center http://research.by



Абвесткі
05.07.10

Аргкамітэт адзначэння ўгодкаў Грунвальду рыхтуе выставу дзіцячага малюнка Выстава “Грунвальд у нашай памяці” адкрыецца 13 ліпеня па адрасе Машэрава, 8. Нягледзячы на тое, што арганізатары арыентуюцца на дзіцячыя і моладзевыя працы, узроставых і тэхнічных абмежаванняў няма. Галоўнае, каб творы былі прысвечаны Грунвальдскай перамозе і яе ролі ў гісторыі нашай краіны. У складзе журы − Мікола Купава, Алесь Шатэрнік, Алесь Марачкін, Эдуард Агуновіч ды іншыя мастакі. Працы прымаюцца да 5 ліпеня па адрасе Машэрава, 8.
06.07.10

Запрашаем вас узяць удзел у Канферэнцыі Нацыянальнага Форума грамадзянскай супольнасці "Дарожная мапа "Усходняга партнёрства для Беларусі", якая адбудзецца 5-6 ліпеня 2010 года ў Менску. Канферэнцыя прысвечаная абмеркаванню бягучай і перспектыўнай дзейнасці Форума грамадзянскай супольнасці як аднаго з галоўных істытуцыянальных гульцоў праграмы "Усходняе партнёрства", а таксама далейшых шляхоў развіцця і ўзмацнення праграмы "Усходняе партнёрства" як у Беларусі, так і на агульнаеўрапейскім узроўні.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.