Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Еўрапарламент: Беларускіх дэпутатаў мы не запрашалі

2010-01-18 12:58 / ERB
http://www.tropicalisland.de/BRU%20Brussels%20European%20Parliament%20building%20b.jpg14 студзеня ў Бруселі адбылася першая сустрэча працоўнай групы па фармаванні Парламенцкай асамблеі "Усходняга партнёрства". У ёй узялі удзел і два прадстаўнікі беларускага парламента.

14 студзеня ў будынку Еўрапарламента ў Бруселі адбылася першая сустрэча працоўнай групы па фармаванні Парламенцкай асамблеі "Усходняга Партнёрства". Яна перадусім была прысвечаная таму, якім чынам нацыянальныя парламенты краін ЕС будуць уключаныя ў ініцыятыву.

Ад Беларусі ўдзельнічалі старшыня Пастаяннай камісіі Палаты Прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях з СНД Сяргей Маскевіч і старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспекі Ніна Мазай.

Гэта аднак не значыць, што Еўрапарламент прызнаў легітымнасць беларускага парламента, распавяла Еўрарадыё крыніца ў еўрапейскай структуры – арганізоўваў мерапрыемства зусім не Еўрапейскі, а нацыянальны шведскі парламент. Запрашэнні дасылаліся ад старшыні Камітэта па замежных справах парламента Швецыі Горана Ленмаркера.

Прадстаўнік Еўрапарламента: "Гэтая сустрэча была арганізаваная шведскім парламентам. Той факт, што яна праводзілася ў будынку Еўрапейскага парламента было проста тэхнічным пытаннем – мець памяшканне. Напраўду, Еўрапейскі парламент да мерапрыемства мае мала дачынення".

На пытанне, чаму не запрасілі апазіцыянераў, крыніца адзначыла, што гэтае пытанне таксама вызначаў шведскі бок, і дачынення да яго Еўрапарламент не меў.

Нагадаем, Еўрапарламент не прызнае беларускі Нацыянальны сход легітымным, бо парламенцкія выбары верасня 2008 года не былі прызнаныя свабоднымі і справядлівымі.

Розныя еўрапейскія краіны па-рознаму глядзяць на запрашэнне дэпутатаў беларускага парламента ў Еўранэст.

Прадстаўнік Еўрапарламента: "Прадстаўнікі парламентаў шэрагу краінаў ЕС не згодныя з тым, што дэлегацыя Беларусі мусіць складацца з дэпутатаў беларускага парламента. Гэтыя нацыянальныя парламенты не пагодзяцца з такой канцэпцыяй. І вядома ж, Еўрапейскі Парламент таксама з гэтым не згодны. Але ж Еўрапарламент не мае наўпроставага дачынення да гэтага пытання".

На сустрэчы 14 студзеня прысутнічалі прадстаўнікі Вялікабрытаніі, Літвы, Польшчы, Швецыі і Іспаніі. Супраць удзелу беларускіх парламентарыяў у Еўранэсце адназначна супраць выступіла Літва.

Адзначым, існуюць некалькі варыянтаў удзелу нашай краіны ў Еўранэсце. Па-першае, у склад беларускай дэлегацыі могуць увайсці толькі дэпутаты. Па-другое, у Еўранэсце могуць апынуцца як дэпутаты, так і апазіцыянеры, хутчэй за ўсё ў фармаце “5+5”. Па-трэцяе, прадстаўляць нашу краіну могуць толькі апазіцыйныя палітыкі. Мажліва, калі ў дэлегацыі будуць адно прадстаўнікі парламента альбо апазіцыі, то яны займеюць толькі паўнамоцтвы назіральнікаў.

Праўда, любы ўдзел апазіцыянераў меў бы перш за ўсё выключна статуснае значэнне, а не значэнне для рэальнай палітыкі, лічыць палітолаг Юры Чавусаў. Але запрасіць у дэлегацыю дэпутатаў – значыць пайсці насуперак каштоўнасцям ЕС.

Юры Чавусаў: "Уключэнне ў Парламенцкую Асамблею "Усходняга партнёрства" выключна прадстаўнікоў афіцыйнага парламента азначала б фактычна прызнанне сістэмы фальсіфікацыяў, якая існуе ў Беларусі".

Чакаецца, што канчатковае рашэнне аб складзе беларускай дэлегацыі ў Еўранэсце будзе вядомае бліжэйшымі тыднямі. 21 студзеня гэта пытанне абмяркуе Канферэнцыя прэзідэнтаў – Прэзідэнт Еўрапарламента, старшыні палітычных груп і адзін прадстаўнік ад еўрадэпутатаў, якія не ўваходзяць ні ў водную з палітычных груп.

Устаноўчае пасяджэнне Еўранэста папярэдне запланаванае на сакавік 2010 года. У яго склад мусяць увайсці 60 дэпутатаў Еўрапраламента і па 10 прадстаўнікоў ад шасці краін, уключаных ва Ўсходняе Партнёрства, – Беларусі, Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Малдовы і Украіны.
EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Сакавік 2010  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      


IPM Research Center http://research.by


Будзьма разам!

Абвесткі
01.03.10

Каледжы аб'яднанага свету, КАС (United World Colleges, UWC) праводзяць конкурс на атрыманне стыпендый для навучання з 2010/11 н. г. ў наступных каледжах: Заходнеамерыканскі міжнародны каледж імя А. Хаммэра, ЗША (UWC-USA). Навучанне ў КАС вядзецца на англійскай мове па сістэме Міжнароднага бакалаўрэата (International Bacalaureat, IB). Тэрмін навучання – 2 гады. Па заканчэнні каледжу выпускнікам выдаецца дыплом, які дае магчымасць працягнуць навучанне ва ўніверсітэтах большасці краін свету.
04.03.10

Праект EAST-INVEST з бюджэтам у 7 мільёнаў еўра разлічаны на паляпшэнне бізнес-асяроддзя ў краінах “Усходняга партнёрства”. Праект мусіць дасягнуць сваёй мэты праз паляпшэнне сувязей паміж дзяржаўнымі і прыватнымі арганізацыямі ЕС з аднаго боку і краінамі “Усходняга партнёрства” з іншага.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.