Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Набор на навучанне ў Каледжы аб'яднанага свету

Каледжы аб'яднанага свету, КАС (United World Colleges, UWC) праводзяць конкурс на атрыманне стыпендый для навучання з 2010/11 н. г. ў наступных каледжах:
Міжнародны Адрыятычны каледж ў Італіі (UWC of the Adriatic),
Міжнародны Атлантычны каледж у Вялікабрытаніі (UWC of the Atlantic),
Міжнародны каледж у Маастрыхце, Нідэрланды (UWC Maastricht),
Міжнародны каледж "Махіндра" ў Індыі (Mahindra UWC of India),
Міжнародны каледж у Мостары, Боснія і Герцагавіна (UWC in Mostar),
Заходнеамерыканскі міжнародны каледж імя А. Хаммэра, ЗША (UWC-USA).
Навучанне ў КАС вядзецца на англійскай мове па сістэме Міжнароднага бакалаўрэата (International Bacalaureat, IB). Тэрмін навучання – 2 гады. Па заканчэнні каледжу выпускнікам выдаецца дыплом, які дае магчымасць працягнуць навучанне ва ўніверсітэтах большасці краін свету.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца прэтэндэнты, якія будуць мець узрост 16 – 17 год на 1 верасня 2010 г. Конкурс праводзіцца ў 2 туры. На І-ы тур удзельнікам конкурсу неабходна даслаць на электронны адрас uwcblr@gmail.com дакументы і конкурснае эсе да 1 сакавіка 2010 г. Кандыдаты, якія прайшлі ў ІІ тур, атрымаюць запрашэнні. Ён адбудзецца 3 красавіка 2010 г. Падрабязная абвестка і дадатковая інфармацыя – на http://svetlahorsk.belarda.org
EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Сакавік 2010  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      


IPM Research Center http://research.by


Будзьма разам!

Абвесткі
01.03.10

Каледжы аб'яднанага свету, КАС (United World Colleges, UWC) праводзяць конкурс на атрыманне стыпендый для навучання з 2010/11 н. г. ў наступных каледжах: Заходнеамерыканскі міжнародны каледж імя А. Хаммэра, ЗША (UWC-USA). Навучанне ў КАС вядзецца на англійскай мове па сістэме Міжнароднага бакалаўрэата (International Bacalaureat, IB). Тэрмін навучання – 2 гады. Па заканчэнні каледжу выпускнікам выдаецца дыплом, які дае магчымасць працягнуць навучанне ва ўніверсітэтах большасці краін свету.
04.03.10

Праект EAST-INVEST з бюджэтам у 7 мільёнаў еўра разлічаны на паляпшэнне бізнес-асяроддзя ў краінах “Усходняга партнёрства”. Праект мусіць дасягнуць сваёй мэты праз паляпшэнне сувязей паміж дзяржаўнымі і прыватнымі арганізацыямі ЕС з аднаго боку і краінамі “Усходняга партнёрства” з іншага.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.