|
|
Еўрапарламент прапаноўвае 2 варыянты для беларускай дэлегацыі ў Еўранэст
2010-01-29 15:37 / ERB
Еўрапарламент прапаноўвае ўладам Беларусі два варыянты фармавання беларускай дэлегацыі ў парламенцкай асамблеі палітыкі Еўрасаюза "Усходняе партнёрства" (Еўранэст).
Як адзначыў кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю, польскі дэпутат Яцэк Пратасевіч, у Еўранэст увойдуць альбо 5 дэпутатаў Нацыянальнага сходу і 5 прадстаўнікоў апазіцыі, альбо ўсе 10 месцаў зоймуць толькі апазіцыянеры.
Пратасевіч нагадаў, што ў дачыненні да Беларусі дзейнічае шэраг санкцый, і яе прадстаўнікі ў адрозненне ад дэлегатаў іншых краін Усходняга партнёрства — Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны — могуць мець толькі статус назіральнікаў, а не сяброў асамблеі.
Паводле польскіх СМІ, афіцыйны Мінск даў еўрачыноўнікам зразумець, што формула "5+5" магчымая, калі беларускія ўлады будуць мець уплыў на адбор удзельнікаў ад апазіцыі. Аднак парламент ЕС на такі крок пакуль не згаджаецца.
Як нагадвае БелаПАН, напрыканцы лютага Мінск наведае азнаямленчая місія Еўрапарламента, якая плануе правесці сустрэчы з прадстаўнікамі ўлады і грамадзянскай супольнасці.
|
|
|

|
|
|
|
« Сакавік 2010
| |
1 |
2 |
3 |
4 |
5 |
6 |
| 7 |
8 |
9 |
10 |
11 |
12 |
13 |
| 14 |
15 |
16 |
17 |
18 |
19 |
20 |
| 21 |
22 |
23 |
24 |
25 |
26 |
27 |
| 28 |
29 |
30 |
31 |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
01.03.10
Каледжы аб'яднанага свету, КАС (United World Colleges, UWC) праводзяць конкурс на атрыманне стыпендый для навучання з 2010/11 н. г. ў наступных каледжах:
Заходнеамерыканскі міжнародны каледж імя А. Хаммэра, ЗША (UWC-USA).
Навучанне ў КАС вядзецца на англійскай мове па сістэме Міжнароднага бакалаўрэата (International Bacalaureat, IB). Тэрмін навучання – 2 гады. Па заканчэнні каледжу выпускнікам выдаецца дыплом, які дае магчымасць працягнуць навучанне ва ўніверсітэтах большасці краін свету.
|
|
04.03.10
Праект EAST-INVEST з бюджэтам у 7 мільёнаў еўра разлічаны на паляпшэнне бізнес-асяроддзя ў краінах “Усходняга партнёрства”. Праект мусіць дасягнуць сваёй мэты праз паляпшэнне сувязей паміж дзяржаўнымі і прыватнымі арганізацыямі ЕС з аднаго боку і краінамі “Усходняга партнёрства” з іншага. |
|
|
|
|
|
|
|
|