Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

ЕС і Беларусь дзеляцца досведам у галіне адукацыі

2010-02-07 22:36 / ERB
Джулія Маро6 лютага ў Мінску пачаў працу круглы стол “Палітыка ЕС і Беларусі: дзелімся досведам”. У сустрэчы, арганізаванай “Офісам за дэмакратычную Беларусь” (Брусель) сумесна з Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (Літва), бяруць удзел прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання Беларусі, устаноў адукацыі, а таксама сябры няўрадавых арганізацый.

Па словах прадстаўніка Выканаўчага агенства па адукацыі, аўдыёвізуальных медыях і культуры Еўракамісіі Джуліі Маро, мэтай гэтага мерапрыемства з’яўляецца абмен інфармацыяй і досведам працы паміж Еўрасаюзам і Беларуссю ў галіне адукацыі і абмеркаванне магчымасцей далейшага супрацоўніцтва ў гэтай вобласці.

Джулія Маро: “Існуюць два віды праектаў. Найперш, гэта сумесныя праекты, якія рэалізуюца на ўзроўні навучальных устаноў. Змяняюцца навучальныя планы, удасканальваецца кіраванне універсітэтамі, ствараюцца сувязі паміж навукоўцамі і грамадствам. Гэтая праца з большага праводзіцца няўрадавымі арганізацыямі.

А таксама існуюць структурныя мерапрыемствы, накіраваныя на развіццё сістэмы адукацыі і правядзенне ў ёй грунтоўнай рэформы”.

Зміцер Лукашук
EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Верасень 2010  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    


IPM Research Center http://research.by



Абвесткі
05.07.10

Аргкамітэт адзначэння ўгодкаў Грунвальду рыхтуе выставу дзіцячага малюнка Выстава “Грунвальд у нашай памяці” адкрыецца 13 ліпеня па адрасе Машэрава, 8. Нягледзячы на тое, што арганізатары арыентуюцца на дзіцячыя і моладзевыя працы, узроставых і тэхнічных абмежаванняў няма. Галоўнае, каб творы былі прысвечаны Грунвальдскай перамозе і яе ролі ў гісторыі нашай краіны. У складзе журы − Мікола Купава, Алесь Шатэрнік, Алесь Марачкін, Эдуард Агуновіч ды іншыя мастакі. Працы прымаюцца да 5 ліпеня па адрасе Машэрава, 8.
06.07.10

Запрашаем вас узяць удзел у Канферэнцыі Нацыянальнага Форума грамадзянскай супольнасці "Дарожная мапа "Усходняга партнёрства для Беларусі", якая адбудзецца 5-6 ліпеня 2010 года ў Менску. Канферэнцыя прысвечаная абмеркаванню бягучай і перспектыўнай дзейнасці Форума грамадзянскай супольнасці як аднаго з галоўных істытуцыянальных гульцоў праграмы "Усходняе партнёрства", а таксама далейшых шляхоў развіцця і ўзмацнення праграмы "Усходняе партнёрства" як у Беларусі, так і на агульнаеўрапейскім узроўні.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.