Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

2011 год стане правальным для вышэйшых навучальных устаноў краіны

2010-02-07 22:40 / ERB
Image 30427Наступны год стане правальным для вышэйшых навучальных устаноў краіны па наборы студэнтаў на першы курс. Набіраць асабліва не будзе з каго. Пра гэта падчас “круглага стала” “Палітыка ЕС і Беларусі ў галіне адукацыі: дзелімся досведам” заявіў кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта Сяргей Вятохін.

Сяргей Вятохін: “Гэтага крызісу ў нас пакуль няма, але ён пачнецца з наступнага года, калі мы ўсе правалімся па наборы студэнтаў. Гэта аб’ектыўна — проста выпускнікоў не будзе”.

Нагадаем, што з 1 верасня 2009 года беларускія школы, згодна з дэкрэтам прэзідэнта ад 17 ліпеня 2008 года “Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі”,  перайшла на 11-ці гадовае навучанне. Да гэтага навучанне было дванаццацігадовае. Такім чынам, сёлета атэстаты аб заканчэнні школы атрымаюць як тыя, хто вучыўся ў “дванаццацігодцы”, так і тыя, каму выпала “асіліць” школьную праграму за 11 гадоў. У наступным жа годзе наадварот чакаецца невялікая колькасць выпускнікоў школ.

Згодна са звесткамі Мінадукацыі, зараз у ВНУ навучаецца 430 тысяч студэнтаў.

Зміцер Лукашук

Фота Змітра Лукашука
EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Верасень 2010  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    


IPM Research Center http://research.by



Абвесткі
05.07.10

Аргкамітэт адзначэння ўгодкаў Грунвальду рыхтуе выставу дзіцячага малюнка Выстава “Грунвальд у нашай памяці” адкрыецца 13 ліпеня па адрасе Машэрава, 8. Нягледзячы на тое, што арганізатары арыентуюцца на дзіцячыя і моладзевыя працы, узроставых і тэхнічных абмежаванняў няма. Галоўнае, каб творы былі прысвечаны Грунвальдскай перамозе і яе ролі ў гісторыі нашай краіны. У складзе журы − Мікола Купава, Алесь Шатэрнік, Алесь Марачкін, Эдуард Агуновіч ды іншыя мастакі. Працы прымаюцца да 5 ліпеня па адрасе Машэрава, 8.
06.07.10

Запрашаем вас узяць удзел у Канферэнцыі Нацыянальнага Форума грамадзянскай супольнасці "Дарожная мапа "Усходняга партнёрства для Беларусі", якая адбудзецца 5-6 ліпеня 2010 года ў Менску. Канферэнцыя прысвечаная абмеркаванню бягучай і перспектыўнай дзейнасці Форума грамадзянскай супольнасці як аднаго з галоўных істытуцыянальных гульцоў праграмы "Усходняе партнёрства", а таксама далейшых шляхоў развіцця і ўзмацнення праграмы "Усходняе партнёрства" як у Беларусі, так і на агульнаеўрапейскім узроўні.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.