Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Беларускія эксперты па энергетыцы наведалі Брусель па адукацыйнай праграме ОДБ

2010-02-08 20:26
З 1 па 5 лютага па запрашэнні “Офіса за дэмакратычную Беларусь” Брусель наведала група беларускіх спецыялістаў у галіне энергетыкі. У склад дэлегацыі ўвайшлі супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Дэпартамента энергаэфектыўнасці дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі РБ, Беларускага нацыянальнага тэхналагічнага універсітэта і Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага універсітэта імя Сахарава.

Праграма адукацыйнага візіту пад назвай “Энергетычная палітыка ЕС: дзелімся досведам” прадугледжвала некалькі сустрэч ў Генеральным дырэктараце  Еўрапейскай камісіі па знешняй палітыцы, уключаючы сустрэчу, прысвечаную 3-й платформе ініцыятывы “Усходняе партнёрства”  (Энергетычная бяспека), а таксама ў Дэпартаменце па энергаэфектыўнасці і Генеральным дырэктараце Еўракамісіі па даследаваннях, Еўрапейскім парламенце, Энергетычнай хартыі. Абмяняцца думкамі па пытаннях энергетыкі са сваімі калегамі з краін Вышаградскай групы беларускія дэлегаты змаглі у часе нефармальнага абеду, арганізаванага з дапамогай Пастаяннага прадстаўніцтва Славацкай Рэспублікі ў Еўрасаюзе.

Цягам сустрэч уздымаліся такія тэмы, як адносіны паміж Еўрасаюзам і Беларуссю, энергетычная палітыка ЕС, павышэнне энергаэфектыўнасці і выкарыстанне ўзнаўляльных крыніц энергіі, магчымасці супрацоўніцтва паміж ЕС і Беларуссю ў энергетычнай сферы, дыялог па энергетыцы,  ініцыятыва “Усходняе партнёрства”, а таксама стан ядзерных даследаванняў у ЕС.

На трэці дзень адукацыйнага візіту беларускія госці змаглі наведаць кампанію “Электравіндз” (Electrawinds) у горадзе Астэндэ, якая з’яўляецца буйнейшым вытворцам зялёнай электраэнергіі ў Бельгіі. “Элекектравіндз” здабывае электрычнасць шляхам перапрацоўкі смецця і жывёльнага тлушчу, а таксама ўсталёўвае і абслугоўвае фермы ветракоў на сушы і ў моры і пераўтварае сонечную энергію з дапамогай адмысловых батарэй.

Дадзены візіт беларускіх спецыялістаў у Брусель – працяг вялікага праекту “Офісу за дэмакратычную Беларусь” (Брусель, Бельгія), які мы ажыццяўляем у супрацоўніцтве з Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (BISS, Літва) пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Даніі.

Раней сталіцу ЕС наведалі таксама групы спецыялістаў у галіне транспарту і транзіту, аховы навакольнага асяроддзя і барацьбы з наступствамі на Чарнобыльскай АЭС, навукі і адукацыі.  4 і 6 лютага ў Мінску пры падтрымцы Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюзу ў Беларусі (раней – Дэлегацыі Еўракамісіі ў Мінску) прайшлі два семінары, прысвечаныя магчымасцям супрацоўніцтва па пытанням транспарту і адукацыі.  Такія семінары маюць на мэце стварэнне платформы для адкрытай дыскусіі паміж незалежнымі экспертамі і супрацоўнікамі дзяржаўнага сектару, а таксама спецыялістамі з суседніх дзяржаў і краін Еўрасаюзу.

На пачатак сакавіка запланаваны сёмы візіт беларускіх спецыялістаў у Брусель, тэмай якога ізноў стане палітыка Еўрасаюзу ў галіне аховы навакольнага асяроддзя.
 
“Офіс за дэмакратычную Беларусь” выказвае падзяку ўсім партнёрам, дзякуючы якім рэалізацыя праекту сталася магчымай.




На сустрэчы у Генеральным дырэктараце Еўракамісіі па транспарце і энергетыцы, дэпартамент энергаэфектыўнасці


Спецыялісты ЕС дзеляцца досведам па павышэнні энергаэфектыўнасці з беларускімі калегамі



У Еўрапейскім парламенце



Пасля сустрэчы ў Генеральнаым дырэктараце па даследаваннях Еўрапейскай камісіі


На сустрэчы ў Энергетычнай хартыі.




Падчас наведавання бельгійскай кампаніі "Электравіндз" у горадзе Астэндэ





Экскурсія па заводах кампаніі "Электранвіндз"

EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.