Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Штогадовая канферэнцыя Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў упершыню парйшла ў Мінску

2010-02-12 14:24 / Паодле прэсавай службы BISS
Трэцяя штогадовая канферэнцыя Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў (BISS) паспяхова завяршыла сваю працу 10 лютага 2010 года дыскусіяй пра перспектывы адносінаў Беларусі і ЕС у кантэксце праграмы "Усходняга партнёрства". Упершыню адбыўшыся ў Мінску, канферэнцыя BISS паўстала як сапраўдная пляцоўка для дыялогу паміж усімі бакамі, якім неабыякавая будучыня Беларусі і якія фармуюць гэтую будучыню сваімі дзеяннямі і рашэннямі. Удзельнікамі гэтага дыялогу сталі дэпутаты парламенту і афіцыйныя асобы з Еўрапейскай Камісіі, прадстаўнікі ўраду і апазіцыі, прадзяржаўных і незалежных НДА і прэсы, незалежныя аналітыкі і супрацоўнікі дзяржаўных аналітычных цэнтраў і ВНУ, прадстаўнікі Нацыянальнай Акадэміі Навук і вядучых еўрапейскіх фабрык думак, эксперты з Бруселя і Масквы.

Два дні інтэнсіўных і, часам, гарачых дыскусій пацвердзілі, што Беларусь знаходзіцца толькі на пачатку шляху да фарміравання кансэнсусу аб будучым стратэгічным напрамку свайго развіцця. Любое рашэнне датычнае будучыні краіны мусіць улічваць супярэчлівыя бачанні і інтарэсы, што існуюць у беларускім грамадстве, элітах, і сярод асноўных знешніх ігракоў, што ўплываюць на Беларусь, гэтаксама як складаную структуру знешніх сувязяў ключавых сектараў беларускай эканомікі. Сярэднетэрміновы парадак дня інтэграцыі Беларусі ў еўрапейскую палітычную, эканамічную і культурную прастору мусіць адштурхоўвацца ад таго мінімальнага кансэнсусу аб неабходнасці расшырэння стасункаў з ЕС у эканамічнай, энергетычнай галінах і ў кантактах паміж людзьмі, што на сённяшні дзень ужо ёсць у краіне і дзякуючы якому Беларусь здолела стаць паўнавартасным удзельнікам праграмы "Усходняга партнёрства".

Аднак, шлях Беларусі ў Еўропе пракладваецца не толькі стратэгічнымі рашэннямі, але і праз укараненне культуры цывілізаванага і адкрытага дыялогу ўнутры краіны, дыялогу, які вядзе да супрацоўніцтва, а не супрацьстаяння, ў якім разнастайнасць меркаванняў – гэта стымул для развіцця, а не крыніца пагрозы для стабільнасці і спакою, і які імкнецца да пошуку ўзаемапрымальных рашэнняў, а не зводзіцца да гульні з нулявой сумай. BISS ганарыцца тым, што адыгрывае сваю ролю ў такім дыялогу. Мы спадзяемся, што стандарты цывільнасці і павагі, прадэманстраваныя ўдзельнікамі канферэнцыі, не абмяжуюцца інтэлектуальнымі форумамі і стануць неўзабаве нормай палітычнай культуры ва ўсёй краіне.
BISS ўдзячны за падтрымку ў правядзенні канферэнцыі Дэлегацыі Еўрапейскага Саюза ў Беларусі, пад патранатам якой яна праводзілася, а таксама суарганізатарам форуму – Інстытуту Даследаванняў Бяспекі ЕС (Парыж) і Konrad Adenauer Stiftung. Справаздачы пра секцыйныя дыскусіі ўжо размешчаны на сайце інстытута (www.belinstitute.eu). Заключная аналітычная справаздача будзе распаўсюджана неўзабаве.

Як заўсёды, мы будзем рады адказаць на Вашыя пытанні і атрымаць Вашыя каментары.
З найлепшымі пажаданнямі ад імя Рады BISS і Дырэктара,
Людміла Берташ
Каардынатар
Беларускі Інстытут Стратэгічных Даследаванняў
EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.