Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Заява Кэтрын Эштан па сітуацыі вакол Саюзу палякаў у Беларусі

2010-02-17 15:40 / Афіцыйны сайт Рады ЕС
http://i.telegraph.co.uk/telegraph/multimedia/archive/01535/baroness_1535999c.jpgЕўрапейскі Саюз: Брусель, 16 лютага 2010 г.
Сёння Высокая прадстаўніца Еўрапейскага Саюзу па пытаннях знешняй палітыкі і бяспецы і Віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай камісіі КэтрынЭштан  зрабіла наступную заяву:

“Я расчаравана нядаўнімі арыштамі  40 сяброў Саюза палякаў і іншых актывістаў грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, уключаючы абраную дэмакратычным шляхам каіраўніцу Саюзу Анжаліку Борыс. Мяне непакоіць таксама вялікі штраф, накладзены на яе судом. Я асуджаю дзеянні міліцыі, накіраваныя супраць Саюза палякаў, і спробы беларускіх улад насадзіць сваё кіраўніцтва ў гэтым грамадскім аб’яднанні.

Еўрапейскі Саюз прадэманстраваў дастатковую адкрытасць у наладжванні адносін з Беларуссю, якая выразілася таксама ва ўключэнні краіны ў ініцыятыву “Усходняе партнёрства”. Поспех гэтага супрацоўніцтва абумоўлены крокамі з боку беларускіх улад у кірунку дэмакратызацыі, а таксама забеспячэннем выканання правоў чалавека, уключаючы правы нацыянальных меншасцей. У гэтым звязку вельмі важна, каб Беларусь выконвала свае абавязальніцтвы перад АБСЕ і іншыя міжнародныя абавязкі па абароне правоў нацыянальных меншасцей. Апошнія падзеі падрываюць нашы захады па ўмацаванні адносін паміж Еўрапейскім Саюзам і Беларуссю. Я працягну пільна адсочваць сітуацыю ў краіне”.
EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.