Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Беларусь і ЕС падзяліліся досведам у адукацыі

2010-02-19 18:38
Круглы стол, прысвечаны супрацоўніцтву паміж Еўрапейскім Саюзам  і Беларуссю ў галіне вышэйшай адукацыі, прайшоў у Мінску 6 лютага 2010 г. Канферэнцыя дала магчымасць абмеркаваць праграмы ЕС, адкрытыя для Беларусі а таксама дзейныя ў іх рамках праекты. Беларускія эксперты і іх еўрапейскія калегі змаглі абмяняцца думкамі па пытаннях фармальнай і нефармальнай адукацыі, агульнага крызісу універсітэту і неабходнасці рэформы вышэйшай школы, а таксама дыскутавалі пытанне абароны інтэлектуальнай уласнасці ў Беларусі.

Удзельнікі з галоўных дзяржаўных і прыватных ВНУ краіны, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і экспертных супольнасцей, супрацоўнікі Міністэрства адукацыі Рэспулікі Беларусь, спецыялісты з Еўрапейскай камісіі, а таксама журналісты абмеркавалі падтрыхваванасць нашай краіны да далучэння да Балонскага працэсу. Намеснік кіраўніка Аддзела вышэйшай і спецыяльнай тэхнічнай адукацыі Мінадукацыі сп. Шаўцоў адзначыў, што Беларусь гатовая далучыцца да агульнаеўрапейскага адукацыйнага пацэсу ў 2010 г. Аднак ён падкрэсліў, што зважаючы на сяброўства Беларусі ў саюзе з Расіяй, нормы і стандарты адукацыі мусяць узгадняцца з тымі, што існуюць у РФ. Незалежныя эксперты ў сваю чаргу выказалі меркаванне, што новы законапраект па вышэйшай адукацыі, які на дадезны момант знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі, утрымлівае шэраг пазіцый «анты-Балонскага» характару.
 
Мерапрыемства пад назвай «Палітыка ЕС і Беларусь: дзелімся досведам» было арганізавана «Офісам за дэмакратычную Беларусь» у цесным супрацоўніцтве з Прадстаўніцтвам Еўрапейскага Саюзу у Беларусі за фінансавай падтрымкай Міністэрства замежных спраў Даніі.

Коммерциализация и охрана интеллектуальной собственности: условия, институты, перспектива

The Erasmus Mundus programme in brief

Jean Monnet Programme

Формальное и неформальное образование: Беларусь и ЕС

Модернизация и внедрение бизнес-образовательных программ для подготовки специалистов в туристской индустрии Республики Беларусь

Планета здоровья

Разработка нового учебного плана в области европейского экономического права

Modernising higher education

Образование взрослых: пространство формального и неформального образования

Youth in Action








EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.