Як падаюць еўрапейскія СМІ , у часе свайго пасяджэння, якое адкрываецца ў Бруселі ў панядзелак, Рада міністраў ЕС мае правесьці кансультацыі адносна санкцый у дачыненьні да Беларусі.
Менавіта такім чынам польскі парламэнт заклікаў Брусель адрэагаваць на арышты ў Беларусі прадстаўнікоў Саюзу палякаў. Шматлікія арышты і пераслед сяброў гэтай няўрадавай беларускай арганізацыі адбыліся на мінулым тыдні ў Івянцы.
Некаторыя польскія парламэнтары нават патрабуюць ад Бруселю ўвядзеньня гандлёвага эмбарга супраць Беларусі. Намесьнік міністра замежных спраў Ян Баркоўскі напярэдадні заявіў: «Перад беларускімі ўладамі выбар: захоўваць дэмакратычныя стандарты, якія існуюць у Радзе Еўропы і Еўрасаюзе, ці адмовіцца ад іх, і тады нам давядзецца рабіць больш рашучыя дзеянні, уключна з эканамічнымі санкцыямі».