Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Кэтрын Эштан: Дзеянні Мінска адкінулі назад адносіны між Еўрасаюзам і Беларуссю

2010-02-23 13:35 / Наша Ніва
Дзеянні беларускіх уладаў супраць Саюза палякаў Беларусі адкінулі назад адносіны між Еўрасаюзам і Беларуссю, заявіла вярхоўная прадстаўніца ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан на прэс-канферэнцыі па выніках пасяджэння Рады міністраў замежных спраў ЕС.

Пытанне пра развіццё сітуацыі ў Беларусі стала адной з тэмай абмеркавання кіраўнікамі еўрапейскіх дыпламатый.

«Гэтыя падзеі азначаюць крок назад у нашых адносінах», — падкрэсліла Эштан, якая пачынае сваю дзейнасць у якасці кіраўніцы дыпламатычнай службы ЕС. Яна звярнула ўвагу на тую адкрытасць, з якой Еўрасаюз заангажоўваў Беларусь апошнім часам.

У той жа час, зазначыла Эштан, Еўрасаюз не разглядае магчымасць аднаўлення санкцый у дачыненні да беларускага кіраўніцтва ў сувязі з іх дзеяннямі ў дачыненні да Саюзу палякаў Беларусі. «Мы не абмяркоўвалі санкцый», — адзначыла Эштан.

Кэтрын Эштан сказала, што спадзяецца сустрэцца з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым 25 лютага ў Кіеве на інаўгурацыі ўкраінскага прэзідэнта.
EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.