|
|
Яцэк Пратасевіч і яшчэ трое еўрадэпутатаў 25-27 лютага наведаюць Беларусь
2010-02-24 13:12 / ERB
25-27 лютага Беларусь наведае місія Еўрапарламента. Чакаецца, што ў Мінск прыедуць старшыня дэлегацыі па адносінах з Беларуссю Яцэк Пратасевіч, старшыня падкамітэта па правах чалавека Хэйдзі Хаўтала, намеснік старшыні дэлегацыі па адносінах з Беларуссю Юстас Палецкіс і старшыня дэлегацыі ў Парламенцкую Асамблею Еўранэст Крысціян Вігенін. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў дарадца Аляксандра Мілінкевіча Алесь Лагвінец.
Чакаецца, што еўрадэпутаты сустрэнуцца з прадстаўнікамі ўлады, апазіцыі і грамадзянскай супольнасці. Па вяртанні ў Брусэль яны падрыхтуюць справаздачу, ад якой будзе залежаць канчатковае рашэнне Еўрапарламенту наконт складу беларускай дэлегацыі ў Еўранэсце, а таксама тэкст рэзалюцыі Еўрапарламента па Беларусі.
Нагадаем, што прыняццё рэзалюцыі па Беларусі, раней планаванае на чацвер 25 лютага, перанесена на два тыдні. Яно адбудзецца акурат напярэдадні перагляду адносін Беларусі і Еўрасаюзу на красавіцкім паседжанні Савета міністраў ЕС.
|
|
|

|
|
|
|
« Люты 2012
| |
|
|
1 |
2 |
3 |
4 |
| 5 |
6 |
7 |
8 |
9 |
10 |
11 |
| 12 |
13 |
14 |
15 |
16 |
17 |
18 |
| 19 |
20 |
21 |
22 |
23 |
24 |
25 |
| 26 |
27 |
28 |
29 |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
31.01.12
Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў.
Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г. |
|
19.02.12
Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу. |
|
|
|
|
|
|
|
|