|
|
Шведскі эксперт: Кошт беларускай АЭС можа вырасці да 20 мільярдаў долараў
2010-03-12 13:25 / Еўрапейскае радыё для Беларусі
На думку дацэнта шведскага ўніверсітэта Філіпа Пэка, астравецкая атамная станцыя абыдзецца у 2-3 разы даражэй, чым запланавана. Пра гэта сведчыць вопыт будаўніцтва новых АЭС у Еўропе
Ніводная з атамных станцый, што нядаўна будаваліся ў свеце, не абыходзілася адведзенай пачатковым праектам сумай. Кошт АЭС заўсёды падвойваўся і патройваўся. Такое меркаванне ў размове з Еўрарадыё выказаў спецыяліст па альтэрнатыўнай энергетыцы, дацэнт шведскага ўніверсітэта ў Лундзе Філіп Пэк.
Ён выступіў з дакладам на круглым стале "Энергетычнага клуба" ў Мінску 11 сакавіка. Гэтае мерапрыемства арганізавалі "Офіс за дэмакратычную Беларусь" (Брусель, Бельгія) і Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (Вільнюс, Літва) з дапамогай еўрапейскіх партнёраў.
Філіп Пэк: "Я ўпэўнены, што 9 мільярдаў могуць лёгка стаць 20-цю. А іх можна інвеставаць у мноства розных альтэрнатыўных відаў энергіі, і не ў адным месцы, а па ўсёй краіне. У якасці прыкладу паглядзіце на будаўніцтва атамнай станцыі ў Фінляндыі".
Фіны планавалі запусціць трэці рэактар атамнай станцыі ў Олкілуота ўвесну 2009 года. Але праект спазняецца сама мала на тры з паловай гады і абыходзіцца ўдвая больш за запланаваную суму.
Філіп Пэк: "Мы ведаем, што звычайна атамныя станцыі будуюць вялікія заможныя краіны. У рэгіёне іх будуе толькі адна маленькая краіна — Фінляндыя. Гэта малая заможная краіна. Беларусь таксама малая, але незаможная. Яна не мае прыватных інвестараў. Таму АЭС будуць узводзіць за ўрадавыя — значыць, вашыя, грамадзянаў Беларусі — грошы".
Філіп Пэк растлумачыў, чаму дзяржава схільная рабіць стаўку менавіта на атамную энергетыку.
Філіп Пэк: "Я разумею іх мысленне: яны ведаюць, як працуюць атамныя станцыі, і тое, што калі пабудуюць АЭС, то ў іх будзе энергія. Яны ўспрымаюць АЭС больш матэрыяльна, чым розныя віды альтэрнатыўнай энергіі. Улады, у асаблівасці постсавецкія, любяць ідэальныя вялікія рашэнні".
Але гэта не заўсёды разумны ход, бо тэхналогіі рухаюцца наперад, адзначыў Філіп Пэк. Паводле яго словаў, Беларусь мае шмат перспектыўных варыянтаў развіцця альтэрнатыўных відаў энергіі.
Філіп Пэк: "Падобна, што з ветракамі Беларусь мае такі самы патэнцыял, як, скажам, Швецыя альбо Польшча. Маецца гіганцкі патэнцыял выкарыстання адкідаў ад лясной прамысловасці. Апрача таго, сельскагаспадарчыя адкіды ад розных зерневых культур".
Да таго ж Беларусь можа абмежавана выкарыстоўваць залежы торфу і бурага вуглю, адзначае спецыяліст.
Адзін з арганізатараў "Энергетычнага клубу" старшыня Офіса за дэмакратычную Беларусь Вольга Стужынская адзначыла Еўрарадыё, што альтэрнатыўная энергетыка ў Беларусі толькі пачынае развівацца.
Вольга Стужынская: "Пытанне развіцця альтэрнатыўнай энергетыкі ў Беларусі ўвогуле знаходзіцца на самым пачатку. І дыскусія толькі пачынаецца. Таму, нягледзячы на рашэнне будаўніцтва атамнай станцыі, пытанне застанецца актуальным".
Згодна з яе словамі, мэта "Энергетычнага клуба" — стварыць больш-менш сталую платформу для абмеркавання пытанняў энергетыкі ў Беларусі з удзелам як дзяржаўных, так і незалежных беларускіх, а таксама еўрапейскіх экспертаў.
Гутарыў Андрэй Елісееў
|
|
|

|
|
|
|
« Верасень 2010
| |
|
|
1 |
2 |
3 |
4 |
| 5 |
6 |
7 |
8 |
9 |
10 |
11 |
| 12 |
13 |
14 |
15 |
16 |
17 |
18 |
| 19 |
20 |
21 |
22 |
23 |
24 |
25 |
| 26 |
27 |
28 |
29 |
30 |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
05.07.10
Аргкамітэт адзначэння ўгодкаў Грунвальду рыхтуе выставу дзіцячага малюнка
Выстава “Грунвальд у нашай памяці” адкрыецца 13 ліпеня па адрасе Машэрава, 8.
Нягледзячы на тое, што арганізатары арыентуюцца на дзіцячыя і моладзевыя працы, узроставых і тэхнічных абмежаванняў няма. Галоўнае, каб творы былі прысвечаны Грунвальдскай перамозе і яе ролі ў гісторыі нашай краіны.
У складзе журы − Мікола Купава, Алесь Шатэрнік, Алесь Марачкін, Эдуард Агуновіч ды іншыя мастакі. Працы прымаюцца да 5 ліпеня па адрасе Машэрава, 8. |
|
06.07.10
Запрашаем вас узяць удзел у Канферэнцыі Нацыянальнага Форума грамадзянскай супольнасці "Дарожная мапа "Усходняга партнёрства для Беларусі", якая адбудзецца 5-6 ліпеня 2010 года ў Менску. Канферэнцыя прысвечаная абмеркаванню бягучай і перспектыўнай дзейнасці Форума грамадзянскай супольнасці як аднаго з галоўных істытуцыянальных гульцоў праграмы "Усходняе партнёрства", а таксама далейшых шляхоў развіцця і ўзмацнення праграмы "Усходняе партнёрства" як у Беларусі, так і на агульнаеўрапейскім узроўні. |
|
|
|
|
|
|
|
|