Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Палітыка ЕС ў галіне аховы навакольнага асяроддзя: дзелімся досведам з Беларуссю

2010-03-19 15:31
15-18 сакавіка на запрашэнне “Офіса за дэмакратычную Беларусь” у Бруселі знаходзілася група беларускіх спецыялістаў у галіне навакольнага асяроддзя. Адукацыйная паездка аб’яднала прадстаўнікоў Гродзенскага рэгіянальнага камітэту Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага універсітэта імя Сахарава (Мінск), сяброў беларускіх НПА, што займаюцца праблемамі экалогіі, а таксама прадстаўнікоў бізнес-сектару і СМІ.
 
Падчас візіту беларускія дэлегаты сустрэліся з галоўнымі экспертамі ў пытаннях навакольнага асяроддзя і рэгіёну ў Генеральным дырэктараце (ГД) Еўрапейскай камісіі па дапамозе і супрацоўніцтву, ГД па даследаваннях і ГД па навакольным асяроддзі.

Праграма азнаямляльнага курсу прадугледжвала таксама сустрэчы Еўрапейскім бюро па навакольным асяроддзі, Кліматычным альянсе, Сусветным саюзе аховы прыроды. Беларускія спецыялісты таксама змаглі сустрэцца з каардынатарам магістэрскай праграмы Вольнага брусельскага універсітэту па Экалогіі чалавека і Устойлівым навакольным асяроддзі.

У рамках візіту беларускія спецыялісты атрымалі больш шырокае ўяўленне пра палітыку ЕС па ахове навакольнага асяроддзя, даведаліся пра дзейнасць Сусветнага саюза аховы прыроды і яго праграму “Паляпшэння правапрымянення і кіравання ў лясной гаспадарцы”, што ажыццяўляецца ў рамках Еўрапейскай палітыкі добрасуседства з удзелам Беларусі, Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Малдовы, Расіі і Украіны. Эксперты з Генеральнага дырэктарата ЕК па даследаваннях распавялі пра ўдзел Беларусі ў навуковых праграмах ЕС і заклікалі пашыраць гэту заангажаванасць, звярнуўшы ўвагу на новы конкурс праектаў, які неўзабаве мусіць быць абвешчаны Еўракамісіяй.

Са свайго боку, беларускія спецыялісты адзначалі важнасць памежнага супрацоўніцтва і ўзгадалі некалькі паспяховых праграм, у тым ліку ажыццёўлены сумесна з Літоўскай Рэспублікай праект па рацэ Нёман. Беларуская супрацоўніца часопіса “Дзікая прырода” адзначыла неабходнасць падтрымкі і развіцця экалагічнага накірунку незалежнага беларускага друку.

Візіт  экспертаў у Брусель – частка вялікага праекту “Офіса за дэмакратычную Беларусь” па абмене досведам паміж спецыялістамі ЕС і Беларусі ў розных галінах. Дадзены праект падтрымліваецца Міністэрствам замежных спраў Даніі.  Кандыдаты на ўдзел у праграмах адбіраюцца праз адкрыты конкурс. Арганізатары вітаюць удзел прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і дзяржаўнага сектару, а таксама бізнес-колаў Беларусі .


EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.