|
|
Камісія ў справе беларускіх палякаў збярэцца яшчэ раз у красавіку
2010-04-09 15:53 / Еўрапейскае радыё для Беларусі
Валера Руселік
Беларуска-польская міждзяржаўная камісія працягвае дыялог пра Саюз палякаў у Беларусі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэсавы сакратар амбасады Польшчы ў Беларусі Павел Марчук. Чарговае паседжанне міжурадавай камісіі пройдзе ўжо неўзабаве.
Павел Марчук: "Размовы ўвесь час працягваюцца. Найважнейшым з’яўляецца тое, што дыялог працягваецца, што ўвесь час ёсць пра што размаўляць і што адбудзецца наступная сустрэча камісіі. Праўдападобна, што наступнае паседжанне адбудзецца ці ў Мінску, ці ў Варшаве яшчэ да канца гэтага месяца".
Нагадаем, першае беларуска-польскае паседжанне ў справе Саюзу палякаў у Беларусі адбылося 19 сакавіка ў Міністэрстве замежных справаў у Мінску. Беларускую дэлегацыю ачоліў Упаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка. Польскі бок – першы намеснік міністра замежных справаў Анджэй Крамэр. Праца камісіі адбываецца ў закрытым рэжыме – без удзелу грамадскасці і журналістаў.
|
|
|

|
|
|
|
« Люты 2012
| |
|
|
1 |
2 |
3 |
4 |
| 5 |
6 |
7 |
8 |
9 |
10 |
11 |
| 12 |
13 |
14 |
15 |
16 |
17 |
18 |
| 19 |
20 |
21 |
22 |
23 |
24 |
25 |
| 26 |
27 |
28 |
29 |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
31.01.12
Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў.
Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г. |
|
19.02.12
Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу. |
|
|
|
|
|
|
|
|