Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

У Лондане прайшло асвячэнне Беларускага дома і прэзентацыя «Беларусаў у Вялікабрытаніі» + фота

2010-04-19 12:18 / Наша Ніва
Пасля рамонту зноў адчынілася заля пасяджэнняў Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі.

Заля знаходзіцца ў легендарным Беларускім доме на Пэн Роўд (паўночная частка Лондана), які быў першым домам, які беларуская дыяспара набыла для сваіх патрэбаў у 1948 годзе. Будынак быў першай афіцыйнай уласнасцю беларускай дыяспары ў Заходнім свеце, у ім доме знаходзілася рэдакцыя «Беларуса на чужыне», а таксама жылі прадстаўнікі беларускай дыяспары.

Асвячэнне правёў грэка-каталіцкі сьвятар айцец Сяргей Стасевіч.

Мерапрыемства, што прайшло 17 красавіка, наведалі шматлікія госці з арганізацый беларускай дыяспары ў розных краінах, у тым ліку старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла.

З вітальнымі словамі выступілі прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Латвіі і ЗША, прадстаўнік беларускай меншасці Падляшша. Былі зачытаныя вітанні ад беларускіх арганізацый у розных краінах свету. Сярод гасцей былі былы амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі Браян Бэнэт і вядомы брытанскі беларусіст Джым Дынглі.

На мерапрыемстве адбылася прэзэнтацыя кнігі Натальлі Гардзіенкі «Беларусы ў Вялікабрытаніі».

Кніга прысьвечаная мінуламу і сучаснасьці беларускай дыяспары ў Вялікай Брытаніі, распавядае гісторыю дзейнасьці беларускіх арганізацый на Альбіёне. Каб атрымаць кнігу з подпісам аўтара пасля прэзэнтацыі выстраілася нямалая чарга.


Беларускі Дом знаходзіцца зусім блізка ад стадыёна «Арсенала»

Айцец Аляксандр Надсан


Асвячэнне правёў святар Сяргей Стасевіч

Выступае старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.



Браян Бэнет па вяртанні ў Лондан стаў сталым наведнікам беларускіх імпрэзаў
Сядзяць прадстаўнікі новай эміграцыі - Мікола Пачкаеў і Павел Шаўцоў


Айцец Аляксандр Надсан прадстаўляе
аўтарку кнігі «Беларусы ў Вялікабрытаніі» Наталлю Гардзіенку.


Аляксандр Ражанец, адзін з нямногіх эмігрантаў 1940-х.
EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.