У красавіку 2010 года выйшаў з друку даведнік «Як працуе Еўрапейскі саюз», падрыхтаваны міжнародным экспертам Марыён Фішэр у дапамогу беларускім журналістам.
На 104 старонках чытачам прапануюць кароткую практычную інфармацыю па трох тэмах:
1. Структура Еўрапейскага саюза
2. Спосаб працы галоўных інстытутаў ЕС
3. Праца з прэс-службамі інстытутаў ЕС
Кожны раздел змяшчае кантактныя дадзеныя вялікай колькасці асоб і ўстаноў, якія могуць прадаставіць інфармацыю рознага кшталту — дакументы, каментарыі, удакладненні — па тых пытаннях, якія цікавяць беларускія СМІ.
Адначасова ў даведніку падрабязна апісваюцца інфармацыйныя і тэхнічныя рэсурсы, якія ЕС прапануе журналістам для асвятлення еўрапейскай тэматыкі: ад адрасоў веб-сайтаў і парталаў з прэс-рэлізамі, аўдыё-, фота- і відэаматэрыяламі да інфармацыі пра акрэдытацыю журналістаў і магчымасці карыстання тэле- і радыёстудыяй.
Даведнік адлюстроўвае сітуацыю ў структурах ЕС на люты 2010 года і, такім чынам, ужо ўлічвае змены, звязаныя з уступленнем у сілу Лісабонскай дамовы 1 снежня 2009 года і фарміраваннем новай Еўрапейскай камісіі, склад якой быў аб’яўлены 9 лютага 2010 года.
Даведнік выдадзены на дзвюх мовах: беларускай (500 асобнікаў) і рускай (200 асобнікаў). Акрамя «папяровай» версіі даведніка ў зручным для карыстання «кішэнным» фармаце (памер даведніка 120×120 мм), журналісты могуць карыстацца 48-старонкавай pdf-версіяй даведніка ў фармаце А4, які можна самастойна загрузіць з Інтэрнета і раздрукаваць на сваім прынтэры.
Электронная версія даведніка даступна на сайце online-бібліятэкі фота- і аўдыёвізуальных матэрыялаў пра стасункі Еўрапейскага Саюза і Беларусі:
— на
беларускай мове
— на рускай мове