Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Івонка Сурвіла пераабраная старшынёй Рады БНР

2010-04-19 13:48 / Наша Ніва
http://belaruscanada.com/BNR/survilla03.jpg У Лондане прайшла 27‑я сесія Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Удзельнікі сесіі ўшанавалі хвілінай маўчання памяць ахвяраў авіяцыйнай катастрофы пад Смаленскам, сярод якіх былі прэзідэнт Польшчы Лех Качынскі з жонкай і Рышард Качароўскі, апошні прэзідэнт Польшчы ў выгнанні.

Былі заслуханыя справаздачы кіраўніцтва Рады і сектараў. Асаблівая ўвага была нададзеная падтрымцы адукацыйнай і культурніцкай дзейнасці ў Беларусі, спрыянню росту нацыянальнай сьвядомасьці. Удзельнікі сесіі разгледзелі план дзеянняў на бліжэйшы час і перспектывы супрацоўніцтва з палітыкамі ЗША, Канады і еўрапейскіх краінаў, а таксама з міжнароднымі арганізацыямі.

Сесія Рады БНР прыняла рэзалюцыю супраць будаўніцтва АЭС на тэрыторыі Беларусі.

У адпаведнасці са Статутам Рады, адбыліся выбары кіраўніцтва.
 Старшынёй Рады Беларускай Народнай Рэспублікі пераабраная Івонка Сурвіла, піша Радыё Свабода.

Івонка Сурвіла была абраная старшынёй Рады БНР у 1997 г.

Старшынямі Рады БНР на эміграцыі былі: Пётра Крэчаўскі (1919—1928), Васіль Захарка (1928—1943), Мікола Абрамчык (1947—1970), Вінцэнт Жук‑Грышкевіч (1971—1982), Язэп Сажыч (1982—1997).
EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.