
Запрацавала
он-лайн бібліятэка аўдыё-, фота- і відэаматэрыялаў, што ілюструюць адносіны паміж Еўрапейскім Саюзам і Беларуссю.
Бібліятэка арыентавана ў першую чаргу на беларускіх журналістаў, хоць шмат якія сабраныя ў ёй матэрыялы будуць цікавыя таксама для выкладчыкаў школ і універсітэтаў, прадстаўнікоў асветніцкіх НДА, а таксама розных устаноў, якія жадаюць рэалізаваць еўрапейскія праекты.
Матэрыялы бібліятэкі адлюстроўваюць адносіны паміж Еўрасаюзам і Беларуссю з розных пунктаў гледжання:
- Ад першых асоб. У бібліятэцы сабрана 50 інтэрв'ю, прысвечаных развіццю адносінаў паміж Еўрасаюзам і Беларуссю. Інтэрв'ю праводзіліся ў 2009-2010 гг. на падставе адзінага апросніка, таму карыстальнікі могуць параўнаць меркаванні экспертаў-прадстаўнікоў структур ЕС і краін-членаў Еўрапейскага Саюза, прадстаўнікоў дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь і беларускіх незалежных аналітыкаў па адным і тым жа пытанні. Каб журналістам было зручна карыстацца інтэрв'ю, зыходныя файлы разбіты на часткі па пытаннях, якія пазначаны ў апісаннях на сайце. Інтэрв'ю з руска- і беларускамоўнымі экспертамі прадстаўлены ў
відэа і
аўдыёфарматах. Інтэрв'ю на англійскай мове прадстаўлены толькі ў відэафармаце з арыгінальнай гукавой дарожкай і субтытрамі на рускай мове.
- Праз прызму штодзённага жыцця. Для бібліятэкі было запісана
восем апытанняў, якія праводзіліся з рознымі групамі рэспандэнтаў у розных сацыяльных сітуацыях: напр., з мінакамі на вуліцы, дактарамі, удзельнікамі міжнароднага валанцёрскага праекту, пакупнікамі ў кнігарні, наведвальнікамі мастацкай галерэі, моладзевымі лідэрамі і г.д. Усе апытанні пададзеныя ў
відэафармаце.
- Без каментарыяў. Пяць відэаролікаў дазваляюць прасачыць у рэжыме “no comment” за некалькімі
важнымі падзеямі ў адносінах ЕС і Беларусі, якія адбыліся ў 2009 годзе, у тым ліку за візітамі ў Мінск генеральнага сакратара Рады ЕС Хаўера Саланы і Еўракамісара па знешніх сувязях і палітыцы добрасуседства Беніты Ферэра-Вальднер.
- Падтрымка Беларусі Еўрапейскім Саюзам.
Дзесяць спецыяльна падрыхтаваных відэарэпартажаў апавядаюць пра паспяховыя праекты, рэалізаваныя ў Беларусі за апошнія гады пры фінансавай падтрымцы ЕС. Акрамя відэаролікаў, ход шэрагу праектаў адлюстроўваюць і
фотаздымкі.
- Адукацыйныя ролікі.
Пяць кароткаметражных фільмаў апавядаюць, што Еўрапейскі Саюз можа прапанаваць беларускім журналістам, мясцовым супольніцтвам, грамадскім арганізацыям, прадпрымальнікам і студэнтам.
Матэрыялы бібліятэкі даступныя для прагляду на сайце і для бескаштоўнай загрузкі. Відэаролікі ў большасці выпадкаў ствараліся як своеасаблівы канструктар, які кожны журналіст можна разбіраць і сабіраць па-свойму, у залежнасці ад задачы, якая перад ім стаіць. Аудыё- і відэаматэрыялы бібліятэкі могуць таксама выкарыстоўвацца ў выглядзе падкастаў. Навігацыя па сайце бібліятэкі магчымая ў трох моўных версіях:
беларускай,
рускай і
англійскай.
У дапамогу журналістам анлайн-бібліятэка прапаноўвае пастаянна абнаўляемую
стужку навінаў ад БелаПАН на тэму адносінаў ЕС і Беларусі і
калекцыю тэкставых матэрыялаў даведачнага і адукацыйнага характару: даведнік для беларускіх журналістаў «Як працуе Еўрапейскі саюз» на беларускай і рускай мовах 2010 года выдання і навучальныя матэрыялы
дыстанцыйных курсаў па веб-журналістыцы «Журналістыка 2.0» і «Анлайн СМІ: стратэгія і стуктура» (курсы праводзіліся для беларускіх журналістаў пры падтрымцы ЕС у 2008-2009 гг.).
Каб спрасціць працу з бібліятэкай у сітуацыі, калі Інтэрнет недаступны, калекцыя відэа- і фотаматэрыялаў была прадстаўлена на DVD-дысках у абмежаванай колькасці рэдакцыям беларускіх СМІ і некаторым рэсурсным цэнтрам.