Старшыня Камітэту міністраў Рады Еўропы, кіраўнік федэральнага дэпартамэнту замежных спраў Швайцарыі Мішлін Кальмі-Рэй заклікала беларускае кіраўніцтва ўзмацніць намаганні ў справе набліжэння да гэтай арганізацыі.
"У нас ёсць падставы меркаваць, што Беларусь на 18 сакавіка выканала два смяротныя прысуды. Гэты факт сур'ёзная перашкода на шляху збліжэння паміж Мінскам і Радай Еўропы”,– заявіла Кальмі-Рэй.
Паводле яе словаў, яна чакае ад Беларусі скасавання смяротнага пакарання – толькі тады дыялог паміж Мінскам і Страсбургам можа быць адноўлены. Мішлін Кальмі-Рэй таксама ўзгадала сваю размову з Аляксандрам Лукашэнкам, у часе якой закраналася гэтае пытанне. Гэта было сёлета ў лютым, калі беларускі кіраўнік знаходзіўся ў Швайцарыі.
Мішлін Кальмі-Рэй падкрэсьліла, што будзе чакаць “дакладнага сыгналу” зь Менску да канца швайцарскага кіраўніцтва ў Радзе Еўропы, да 11 траўня. Потым старшыняваць у гэтай арганізацыі будзе Македонія.
Беларусь – адзіная еўрапейская краіна, якая не з'яўляецца сябрам Рады Еўропы. Летась гэта арганізацыя аднавіла дыялог з Мінскам пасля доўгага перапынку.