Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Хрыстас Пургурыдэс: “Не можа быць прагматызму ў пытанні правоў чалавека”

2010-04-29 14:47 / Радыё Свабода
Дакладчык у пытаннях Беларусі юрыдычнага камітэту Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Хрыстас Пургурыдэс выступіў на сённяшніх тэрміновых дэбатах у ПАРЕ адносна апошніх падзеяў у Беларусі.

Ніжэй – тэкст прамовы Хрыстаса Пургурыдэса.

“За апошнія некалькі гадоў мы бачылі некалькі абнадзейлівых прыкметаў, якія далі нам нагоду паверыць, што новы пачатак мог быць зроблены ў адносінах з Беларуссю. На жаль, другі раз гэты працэс быў спынены. Сёння мы праводзім тэрміновыя дэбаты аб сітуацыі ў Беларусі. Прычынаў для гэтых тэрміновых дэбатаў шмат. Самая важная з іх – смяротныя пакаранні, што былі выкананыя ў сакавіку 2010 году.
Пакаранне смерцю сталася сур'ёзным выклікам нашым памкненням наблізіць Беларусь да еўрапейскіх каштоўнасцей...

Пакаранне смерцю – непрымальная асаблівасць беларускіх уладаў, нежаданне выконваць адзін з фундаментальных прынцыпаў у нашай арганізацыі – права на жыццё. Пакаранне смерцю сталася сур'ёзным выклікам нашым памкненням наблізіць Беларусь да еўрапейскіх каштоўнасцей. Тэкст і чарнавік рэзалюцыі, якую я вам сёньня прапаную, вынікаюць з апошніх падзеяў у Беларусі. На жаль, гэтыя падзеі ня добрыя. Я прывяду тры прыклады. Мы вельмі занепакоеныя нядаўнімі нападкамі на незалежныя СМІ, грамадзянскую супольнасць ды апазіцыйныя арганізацыі.

Другі – палітыка ў адносінах да нацыянальных меншасцей выклікае заклапочанасць у сувязі, у прыватнасці, з пераследам сяброў Саюзу палякаў. Парушаюцца правы на стварэнне саюзаў і суполак.

Трэці момант – пакаранне смерцю двух чалавек у сакавіку ва ўмовах татальнай сакрэтнасці. Нягледзячы на тое, што з гэтай сітуацыяй разбіралася камісія ў правох чалавека ААН, беларускія ўлады, тым не менш, не адмовіліся ад выканання гэтых прысудаў. Я хачу яшчэ раз падкрэсліць, што ў Еўропе няма месца смяротнаму пакаранню. Гэта фундаментальнае палажэнне не падлягае ніякім перамовам ці торгу. У гэтым сіла нашай арганізацыі.
Не можа быць прагрэсу ў дыялогу без прагрэсу ў кірунку да стандартаў Рады Еўропы...

Беларускія ўлады часта гавораць, што яны хочуць весьці прагматычны дыялог з Еўропай. Але не можа быць ніякага прагматызму ў пытанні правоў чалавека. Нягледзячы на вартыя расчаравання падзеі, я працягваю спадзявацца на дыялог і супрацоўніцтва. Рада Еўропы не павінна вяртацца да палітыкі ізаляцыі. Але ня можа быць прагрэсу ў дыялёгу без прагрэсу ў кірунку да стандартаў Рады Еўропы. Але, як сказаў наш генеральны сакратар, мы павінны атрымаць дакладны сігнал з самых вярхоў Беларусі, што беларускі ўрад хоча працаваць з намі ў пытанні смяротнага пакарання. Мы павінны ўбачыць нейкі адчувальны прагрэс. У маім праекце рэзалюцыі я прапаную працягваць дыялог з Беларуссю, у тым ліку з уладамі.

Але пасля гэтых двух пакаранняў мы не можам весці дачыненняў, як звычайна. Нельга ігнараваць гэтых крокаў назад і гэтага знаку палітычнага нежадання з боку ўладаў наблізіцца да каштоўнасцей Рады Еўропы. Таму я прапаную ў якасці санкцый прыпыніць кантакты на высокім узроўні з беларускімі ўладамі”.
EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.