Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прыпыняе кантакты з уладамі Беларусі

2010-04-30 12:04 / Наша Ніва
ПАСЕПарламенцкая асамблея Рады Еўропы прыпыняе кантакты з Беларуссю на высокім узроўні. Адпаведная рэзалюцыя прынята 29 красавіка большасцю галасоў на пасяджэнні ПАРЕ ў Страсбургу.

У галасаванні ўзялі ўдзел 67 дэпутатаў, 58 з іх прагаласавалі за прыняцце рэзалюцыі, шэсць — супраць, тры ўстрымаліся (усяго ў ПАРЕ 318 дэпутатаў).

У рэзалюцыі ўказваецца на «недастатковы прагрэс» Беларусі ў галіне адпаведнасці стандартам Рада Еўропы. У прыватнасці, у дакуменце гаворыцца,  што ў краіне «ў атмасферы сакрэтнасці» былі прыведзены ў выкананне два смяротныя прыгаворы, калі скаргі асуджаных разглядаў Камітэт ААН па правах чалавека. Адзначаюцца таксама выпадкі парушэння ў Беларусі правоў польскай нацыянальнай меншасці і адсутнасць міжнародных назіральнікаў на выбарах у мясцовыя саветы.

У дакуменце выказваецца шкадаванне ў сувязі з «недастатковай палітычнай воляй беларускіх уладаў раздзяліць каштоўнасці Рады Еўропы». Пры гэтым у рэзалюцыі ўтрымліваецца заклік прадоўжыць дыялог з Беларуссю.

Як раней паведамлялася, рашэнне аб правядзенні тэрміновых дэбатаў па сітуацыі ў Беларусі было прынята 26 красавіка на пасяджэнні бюро ПАРЕ.

***

Нагадаем, у сакавіку былі расстраляны 25-гадовы Андрэй Жук і 30-гадовы Васіль Юзэпчук. Першы быў прызнаны вінаватым у разбойным нападзе і забойстве супрацоўнікаў СВК «Бальшавік-Агра», якія перавозілі грошы для выплаты зарплаты работнікам сельгаспрадпрыемства. Другога прыгаварылі да вышэйшай меры пакарання за ўчыненне серыі забойстваў пажылых жанчын у Брэсцкай вобласці.

Аб тым, што прыгаворы прыведзены ў выкананне, стала вядома ад маці Жука. Толькі 2 красавіка міністр унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў пацвердзіў факт прывядзення прыгавораў у выкананне.

Камітэт ААН па правах чалавека ў спецыяльнай заяве выказаў абурэнне ў сувязі з пакараннем смерцю двух чалавек, чые скаргі знаходзіліся на разглядзе камітэта.

Дзеянні беларускіх уладаў асудзілі кіраўніцтва Рады Еўропы, «Міжнародная амністыя», айчынныя праваабаронцы.

Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, у якой дагэтуль прымяняецца смяротная кара. У чэрвені 2009 года Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прыняла рэзалюцыю аб вяртанні Беларусі статусу спецыяльнага запрошанага ў асамблеі пры ўмове ўвядзення ў краіне мараторыя на пакаранне смерцю. Да ўвядзення мараторыя таксама заклікае Еўрасаюз. Гэта адна з умоў адмены візавых санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, якія ЕС працягнуў да кастрычніка 2010 года.
EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.