Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

МЗС вінаваціць ПАРЕ ў імпульсіўнасці

2010-04-30 14:26 / Радыё Свабода
Прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных пракамэнтаваў для Радыё Свабода рэзалюцыю Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы ад 29 красавіка.
А.Савіных заявіў:

"Першае знаёмства з тэкстам пакідае адчуванне, што гэты дакумент быў прыняты імпульсіўна, пад уплывам выпадковых фактараў ці ваганняў палітычнай каньюнктуры. ПАРЕ кажа пра сваю прыхільнасць да дыялогу з Беларуссю і тут жа прымае рашэнне прыпыніць усе кантакты. У гэтай сітуацыі пазіцыя беларускага боку выглядае больш паслядоўнай. Мы разглядаем дыялог як сродак вырашэння ўсіх наяўных пытанняў і дасягнення ўзаемаразумення, і разлічваем, што нашы партнёры таксама прыйдуць да такой высновы".

Нагадаем, ПАРЕ прыняла рашэнне прыпыніць кантакты на высокім узроўні з парламентам і структурамі ўраду Беларусі, канстатаваўшы "адсутнасьць прагрэсу" на шляху да стандартаў Рады Еўропы і "адсутнасць палітычнай волі" з боку ўладаў адносна прыняцця каштоўнасцей арганізацыі.

Асамблея нагадала, што яна, як і раней, гатовая ўступіць у паступальны дыялог з беларускімі ўладамі "ў адказ на пазітыўныя зрухі", але яшчэ раз падкрэсьліла, што "дыялёг можа падтрымлівацца толькі на шляху няспыннага руху Беларусі да стандартаў Рады Еўропы".

У рэзалюцыі, якая прынятая на падставе дакладу Сінікі Хурскайнэн (Фінляндыя), парламентары нагадалі аб прапанове, зробленай ПАРЕ ў мінулым годзе, пра аднаўленне статусу спецыяльна запрошанага для парламенту Беларусі пры ўмове, што будзе ўведзены мараторый на смяротнае пакаранне.
EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.