Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Генпракуратура Кыргызстана накіравала ў Мінск запыт аб экстрадыцыі Курманбека Бакіева

2010-05-07 11:41 / belaPAN
Мінск, 7 мая. Генеральная пракуратура Кыргызстана накіравала ў Генеральную пракуратуру Беларусі запыт аб экстрадыцыі звергнутага прэзідэнта Курманбека Бакіева. Пра гэта сёння паведаміў журналістам Азімбек Назараў, віцэ-прэм'ер часовага ўрада Кыргызстана, які курыруе праваахоўныя органы. Паводле яго слоў, запыт накіраваны 6 мая.

У Генпракуратуры Беларусі БелаПАН заявілі, што запыт з матэрыяламі, на падставе якіх кіргізскі бок мае намер прыцягнуць Бакіева да крымінальнай адказнасці, да іх пакуль не паступаў.

4 мая кіраўнік часовага ўрада Кыргызстана Роза Атунбаева падпісала дэкрэт аб пазбаўленні Курманбека Бакіева прэзідэнцкай недатыкальнасці. У дэкрэце гаворыцца, што "Бакіеў дапусціў расстрэл мірных грамадзян і гэтым сам пазбавіў сябе статусу экс-прэзідэнта і недатыкальнасці".

7 красавіка ў Бішкеку прыхільнікі апазіцыі занялі Дом урада, улада перайшла да часовага ўрада. У сутыкненнях загінулі больш за 80 чалавек, сотні атрымалі раненні.

16 красавіка Бакіеў пакінуў краіну і напісаў заяву аб складанні паўнамоцтваў. 19 красавіка ён ужо знаходзіўся ў Беларусі, а 21-га — выступіў з заявай для прэсы аб тым, што не прызнае сваёй адстаўкі і лічыць сябе прэзідэнтам Кыргызстана.

4 мая прэзідэнт Беларусі заявіў, што не збіраецца выдаваць Бакіева новым уладам Кыргызстана. "Да мяне ніхто афіцыйна не звяртаўся, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Але адразу хачу афіцыйна заявіць: гэтыя звароты будуць марныя і зневажальныя для часовага ўрада. Прэзідэнт Кыргызстана знаходзіцца пад абаронай беларускай дзяржавы і прэзідэнта. <...> Не трэба гэтак званаму часоваму ўраду звяртацца з патрабаваннем выдаць Бакіева. Каму выдаць? Ці захачу я яшчэ мець зносіны з тымі, хто сёння ва ўладзе ў Кіргізіі".

Каментуючы БелаПАН магчымасці экстрадыцыі Бакіева, крыніца ў праваахоўных органаў выказала меркаванне, што гэтае пытанне будзе вырашацца не ў агульнакрымінальнай, а ў палітычнай плоскасці. Паводле слоў эксперта, у агульнакрымінальнай практыцы на тэрыторыі СНД пытанне аб экстрадыцыі вырашаецца на падставе Мінскай канвенцыі 1993 года аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах. Калі грамадзянін нейкай дзяржавы ўчыніў на яе тэрыторыі злачынства і схаваўся ў Беларусі, то беларускія ўлады абавязаны яго выдаць боку, які запытвае.

У той жа час, у адпаведнасці з міжнароднымі нормамі і нацыянальным заканадаўствам, Беларусь не выдае сваіх грамадзян. Не выдаць абвінавачанага Мінск можа таксама ў выпадку давання яму палітычнага прыстанішча — дзяржава бярэ чалавека пад сваю абарону, і яму няма неабходнасці нават уваходзіць у беларускае грамадзянства.

Нагадаем, на прэс-канферэнцыі ў Мінску Бакіеў заявіў, што не мае намеру прасіць палітычнае прыстанішча.
EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.